Бюлетэнь ЦК КПЗБ

(Пасля перасылкі з Бюлетэнь ЦК КПЗБ (1927))

«Бюлетэнь ЦК КПЗБ» — нелегальная камуністычная газета, орган ЦК Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі для ўнутрыпартыйнай інфармацыі. Выдавалася з 20 студзеня 1927 да 1936 у Вільні на беларускай, рускай, яўрэйскай і польскай мовах звычайна 1 раз у месяц. Тыраж да 5 тыс. экз.

«Бюлетэнь ЦК КПЗБ»
Тып газета

Краіна
Рэдактар Анатоль Адамавіч Альшэўскі і Леапольд Іванавіч Родзевіч
Заснавана 20 студзеня 1927
Спыненне публікацый 1936
Палітычная прыналежнасць Камуністычная партыя Заходняй Беларусі
Мова беларуская, руская, ідыш і польская
Галоўны офіс

Друкавала найбольш важныя пастановы і рашэнні ЦК КПЗБ, інструктыўныя матэрыялы па пытаннях агітацыі, прапаганды і партыйнага будаўніцтва, тэзісы для дакладаў на сходах партыйных ячэек, асвятляла дзейнасць ЦК, яго аддзелаў і мясцовых партыйных арганізацый. Рэдагавалі газету члены Бюро ЦК КПЗБ А. А. Альшэўскі, Л. І. Родзевіч і інш.

ЛітаратураПравіць

  • Хаўратовіч, І. П. «Бюлетэнь ЦК КПЗБ» / І. П. Хаўратовіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 2: Беліцк—Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 536 с. — С. 154. — ISBN 5-85700-142-0.