Бюст Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі
Бюст Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі — помнік у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчаны ў парку Міру з боку Савецкай вуліцы. Устаноўлены ў 1972 годзе на магіле старшыні выканкама Мсціслаўскага павятовага Савета Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі і чырвонаармейца Паўла Канстанцінавіча Цырыкава, якія загінулі 2 жніўня 1919 г. у час ліквідацыі контррэвалюцыйнай банды на Мсціслаўшчыне.
Помнік | |
Бюст Аляксандра Лявонавіча Юрчанкі | |
---|---|
54°01′17″ пн. ш. 31°43′41″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мсціслаў |
Дата заснавання | 1972 |
Дата пабудовы | 1972 год |
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.