Помнік Пятру Міронавічу Машэраву (Віцебск)
Помнік Пятру Міронавічу Машэраву — помнік у Віцебску, размешчаны на вуліцы Замкавай, каля гасцініцы «Віцебск». Пастаўлены ў 1980 годзе ў гонар савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Пятра Міронавіча Машэрава. Аўтары — скульптар З. Азгур, архітэктар Ю. Казакоў. Бюст адліты на Мінскім заводзе манументальных скульптур. Адкрыты 18 лістапада 1980 года.
Помнік | |
Помнік Пятру Міронавічу Машэраву | |
---|---|
| |
55°11′36″ пн. ш. 30°12′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Скульптар | Заір Азгур |
Архітэктар | Ю. Казакоў |
Дата заснавання | 1980 |
Дата пабудовы | 1980 год |
Апісанне
правіцьУ цэнтры пляцоўкі, выкладзенай шэрымі плітамі паліраванага граніту, на пастаменце прамавугольнай формы (вышыня пастамента 2,5 м), абліцаваным чырвоным гранітам, пагрудны бюст П. М. Машэрава (вышыня — 1,2 м). На пастаменце выява 2 ордэнаў Леніна, медалёў «Залатая Зорка», «Серп і Молат» і надпіс: «Машэраў Пётр Міронавіч Герой Савецкага Саюза, Герой Сацыялістычнай Працы».
Злева ад бюста размешчаны асіметрычна пасунуты паперад гранітны камень кубічнай формы. На яго гранях — рэльефы, што сімвалізуюць баявыя і працоўныя поспехі П. М. Машэрава. На фасаднай грані — выява сцяга і лічбы «1941—1945». Скошаную бакавую грань упрыгожваюць каласы, серп і молат на кавадле.
Урачыстасць і дэкаратыўнасць помніку надаюць таксама колеравыя кантрасты чырвонага і шэрага граніту з цёмнай бронзай. Выразнасць пластычнай формы, кампазіцыйная звязанасць з месцам — адметнасць помніка. Архітэктурна-планіровачную кампазіцыю помніка складаюць 4 газоны, пляцоўкі асіметрычнай формы, акружаныя бардзюрам.
Літаратура
правіць- А. Л. Петрашкевіч, Л. Г. Лапцэвіч. 95. Помнік Машэраву Пятру Міронавічу // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.