Бялкоўшчына

аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Бялко́ўшчына[1] (трансліт.: Bialkoŭščyna, руск.: Белковщина) — аграгарадок (да 2011 года — вёска) у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 8 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 257 км ад Гродна, 8 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільнюс.

Аграгарадок
Бялкоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1592
Паштовыя індэксы
231044
Аўтамабільны код
4
СААТА
4256824007
Бялкоўшчына на карце Беларусі ±
Бялкоўшчына (Беларусь)
Бялкоўшчына
Бялкоўшчына (Гродзенская вобласць)
Бялкоўшчына

Гісторыя правіць

Вядома з канца 19 стагоддзя. На пачатку 20 стагоддзя ў Смаргонскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіраваны германскімі войскамі. З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 года заняты Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў заняты польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Смаргонскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. З лістапада 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Слабененскім сельсавеце. У часы Другой сусветнай вайны з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі, загінулі і прапалі без звестак 2 жыхары вёскі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года па 25 чэрвеня 2008 года вёска з’яўлялася цэнтрам Бялкоўшчынскага сельсавета[2]. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. У 1970 годзе цэнтр калгаса «Перамога», працавалі рамонтна-механічная майстэрня, ветэрынарны ўчастак, 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, ФАП, аддзяленне сувязі. У 1994 годзе ў саўгасе Смаргонскі, працавала 8-гадовая школа, дзіцячы сад-яслі, бібліятэка, клуб. У 1995 годзе дзейнічалі 2 бібліятэкі, клуб, аддзяленне сувязі, камбінат бытавога абслугоўвання, магазін. У 2004 годзе працаваў сельскі клуб, бібліятэка, базавая школа, дзіцячы сад, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддзяленне сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. З 31 ліпеня 2008 года ў Каранёўскім сельсавеце.

Насельніцтва правіць

  • 8 двароў, 61 жыхар (1897)
  • 61 жыхар (1905)
  • 4 двары, 85 жыхароў (1909)
  • 19 двароў, 76 жыхароў (1940)
  • 76 жыхароў (1970)
  • 44 гаспадаркі, 120 жыхароў (1994)
  • 598 двароў, 1275 жыхароў (1995)[3].
  • 61 гаспадарка, 182 жыхары (2013)
  • 59 гаспадарак, 183 жыхары (2016)

Інфраструктура правіць

У 2016 годзе працавалі вучэбна-педагагінчы комплекс яслі-сад — пачатковая школа, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, магазін.

Памятныя мясціны правіць

  • Помнік землякам, што загінулі ў Другую сусветную вайну

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района» (руск.)
  3. БелЭн 1996.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць