Бяля́нка, ваўнянка белая (Lactarius pubescens) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Млечнік (Lactarius) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Бялянка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lactarius pubescens Fr. (1838)

Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  152943
EOL  1029967
MB  157260

Апісанне правіць

Вонкавым выглядам нагадвае сапраўдную ваўнянку. Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 4—6 см, крэмава-белаватая, пукатая ў маладых грыбоў, шырока-лейкападобная, з падагнутым уніз пушыстым краем у старых. Ножка цыліндрычная, часам звужаная ў нізе, даўжынёй 2—4 см і 1—2 см у дыяметры, гладкая, усярэдзіне пустая, белая або ружавата-крэмавая, часам з буравата-вохрыстымі плямамі. Мякаць тонкая, шчыльная, светлая, пад скуркай ружаватая, са слабым пахам герані. Млечны сок белы, не змяняе колер на паветры[1], едкі. Пласцінкі белыя, пазней — крэмава-ружаватыя. Споры амаль шарападобныя, амаль бясколерныя, са слабым крэмавым адценнем

Ядомы грыб. Спажываецца соленая (спачатку вымочваюць або вараць, каб не было гаркаты).

Экалогія і распаўсюджванне правіць

Распаўсюджана ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. Пашырана ў маладых вільготных бярозавых і мяшаных лясах, часта трапляецца ў забалочаных бярэзніках. Пладовыя целы з'яўляюцца групамі ў ліпеніверасні.

Зноскі

  1. Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 67. — 563 с. (руск.)

Літаратура правіць

  • Бялянка // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Бялянка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 264. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов (руск.) / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 149. — 192 с. — 60 000 экз.
  • Белянка // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 67. — 563 с. (руск.)

Спасылкі правіць