Бярдзічаў

горад у Жытомірскай вобласці Украіны
(Пасля перасылкі з Бярдычаў)

Бярдзі́чаў[2], або Бярдычаў, Бэрды́чыў[3] (укр.: Бердичів) — горад у Жытомірскай вобласці Украіны, на рацэ Гнілапяць. Адміністрацыйны цэнтр Бэрдычыўскага раёна. Насельніцтва 78 796 чал. (2011).

Горад
Бярдзічаў
укр.: Бердичів
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Кляштар кармелітаў
Кляштар кармелітаў
Краіна
Вобласць
Раён
Каардынаты
Заснаваны
1430
Першая згадка
Плошча
  • 3 533 км²
Вышыня цэнтра
250 м
Насельніцтва
  • 73 046 чал. (1 студзеня 2022)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
4143
Паштовыя індэксы
13300
Аўтамабільны код
AM і КМ / 06
КААТУУ
1810400000
Афіцыйны сайт
Бярдзічаў на карце Украіны
Бярдзічаў (Украіна)
Бярдзічаў

Знаходзіцца за 43 км на поўдзень ад Жытоміра. Чыгуначны вузел (лініі на Жытомір, Шэпэціўку, Казятын). Аўтамабільныя дарогі злучаюць горада з Жытомірам, Вінніцай, Любарам, Хмільныком, Белай Царквой.

Этымалогія назвы правіць

Існуе некалькі меркаванняў датычна паходжання назвы горада. Некаторыя даследчыкі мяркуюць, што тапонім утварыўся ад славянскага слова «бёрда» — абрыў, або ад уласнага імя Бердыч. Іншыя — ад слова «бярдо» (бярдыш) — так называлі баявую сякеру ў славян. Таксама існуе версія пра паходжанне назвы ад цюркскага племені бярэндычаў, якое засяляла наваколле будучы васаламі кіеўскіх князёў.

Рускія крыніцы, якімі карыстаўся Тэадор Нарбут, кажуць, што назва горада паходзіць ад імя ардынскага царэвіча Бердыча (Берды-бека), сына цара Азбяка, які панаваў на Валыні ў пачатку XIV стагоддзя і заснаваў замак Бярдычаў. Царэвіч гэты, будучы аматарам асалод, ператварыў Бярдычаў у месца буйных застолляў; сюды звозіў музыкантаў, мастакоў, а таксама маладых красунь для свайго гарэма, нямалую колькасць якіх яму прысылаў вялікі князь Гедзімін, з ліку палонных дзяўчат з цэлае Польшчы і Мазовіі; за адну такую красуню Бердыч прыслаў Гедзіміну ардынскі полк[4].

Гісторыя правіць

У 1430 годзе вялікі князь Вітаўт аддаў гэту мясцовасць пуціўльскаму і звянігарадскаму намесніку Калініку; яго падданы Бердыч заснаваў тут хутар, які з цягам часу пачаў звацца Бярдычавам. У 1483 годзе паселішча зруйнавалі крымскія татары.

 
Януш Тышкевіч

У акце размежавання Вялікага Княства Літоўскага з Каралеўствам Польскім 1546 года значыцца, што паселішча Беричиков Васіля Тышкевіча знаходзілася ў складзе Літвы. З 1565/66 года ў Брацлаўскім ваяводстве. У 1569 годзе паводле ўмоў Люблінскай уніі перайшоў да Каралеўства Польскага.

У канцы XVI стагоддзя ваявода кіеўскі Януш Тышкевіч пабудаваў у Бярдычаве замак. У 1627 годзе заснаваны Бярдычаўскага кляштара кармелітаў. У 1648 годзе казакі Багдана Хмяльніцкага захапілі горад, зруйнавалі замак і кляштар.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў 1793 годзе ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Жытомірскага павета. З 1846 года цэнтр павета Кіеўскай губерні. У 1864 годзе, пасля задушэння нацыянальна-вызваленчага паўстання, расійскія ўлады скасавалі Бярдычаўскі кляштар кармелітаў.

У 1870 годзе праз горад прайшла чыгунка.

У 1920 годзе Бярдычаў увайшоў у склад УССР. З 1937 года у Жытомірскай вобласці. З 8 ліпеня 1941 года па 5 студзеня 1944 года знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва правіць

  • 1798 год — 4820 чал.
  • 1863 год — 51 625 чал., у тым ліку 47 224 юдаісты (паводле іншых звестак 46 149[5]), 2380 праваслаўных, 1400 каталікоў, 515 раскольнікаў, 106 евангелістаў.
  • 1865 год — 52 726 чал. (24 768 мужчын і 27 928 жанчын).[6]
  • 1926 год — 55 417 чал.
  • 1968 год — 60 тыс. чал.[7]
  • 1991 год — 93,4 тыс. чал.[8]
  • 2007 год — 83 200 чал.
  • 2011 год — 78 796 чал.
  • 2021 год — 73 999 чал.

Эканоміка правіць

Прадпрыемствы мэблевай, паліграфічнай, лёгкай, харчовай прамысловасці. Працуюць заводы: станкабудаўнічы, хімічнага машынабудавання.

Славутасці правіць

  • Гістарычная забудова горада кан. XIX — пач. XX стагоддзяў
  • Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (XVIII ст.) і кляштар кармелітаў (XVII ст.)
  • Касцёл Св. Барбары (XVIII ст.)
  • Палац Радзівілаў (XVIII—XIX стагоддзі; не існуе)
  • Царква Св. Мікалая (XIX ст.)
  • Харальная сінагога (1850)

Галерэя правіць

Вядомыя асобы правіць

Цікавыя факты правіць

 
Касцёл Св. Барбары
  • 14 сакавіка 1850 года ў Бярдычаўскім касцёле Св. Барбары французскі пісьменнік Анарэ дэ Бальзак узяў шлюб з Эвелінай Ганскай.
  • У XVIII стагоддзі Бярдычаў быў найбольш славутым месцам марыйнага культу на ўсходзе зямель Кароннай Русі, адзначаным папскаю каронай. На паўночным усходзе Вялікага Княства Літоўскага адпаведнікам Бярдычава выступалі Бялынічы, дзе 20 верасня 1761 года каранаваўся абраз Маці Божай Бялыніцкай[9].
  • У польскай мове існуе ўстойлівы выраз «Пішы да мяне ў Бярдычаў» (польск.: Pisz do mnie na Berdyczów), які ўжываецца ў сітуацыях, калі адна асоба хоча пазбавіцца іншай[10]. Гісторыя ўзнікнення гэтага фразеалагізма сягае тых часоў, калі горад быў адным з найважнейшых цэнтраў гандлю між Украінай і Польшчай, куды з’язджаліся купцы са шматлікіх краін Еўропы.

Крыніцы правіць

  1. Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны Чисельність наявного населення України на 1 січня 2022 рокуКіеў: Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  3. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  4. T. Narbutt. Dzieje starożytne narodu Litewskiego. T. IV. Wilno. 1838. s. 490—491.
  5. Верменич Я. В. Бердичів // Енциклопедія історії України. — Т. 1. — К.: Наукова думка, 2005. С. 222
  6. Berdyczów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. — S. 138.
  7. Бердичев // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  8. Бердичев // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  9. Анджэй Бараноўскі. Роля магнатаў у каранацыі абразоў Божай Маці ў Вялікім Княстве Літоўскім Архівавана 2 ліпеня 2007. // «Спадчына» № 5-6/2002
  10. Słownik języka polskiego PWN(недаступная спасылка) (польск.)

Спасылкі правіць