Бярозаўская ДРЭС
Бяро́заўская ДРЭС — першая і адна з самых буйных цеплавых электрастанцый блочнага тыпу на Беларусі. Пабудавана ў 1958—1967 гадах y горадзе Белаазёрск Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Бярозаўская ДРЭС | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | Брэсцкая вобласць Белаазёрск |
Статус | дзеючая |
Увод у эксплуатацыю | 1961 |
Электрычная магутнасць, МВт | 1 095 мегават |
На карце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершы прамысловы ток дала ў 1961 годзе. 6 энергаблокаў, дзеючая магутнасць 940 тыс. кВт. На паліва выкарыстоўваецца мазут і прыродны газ. Праз Беларускую энергетычную сістэму злучана з энергасістэмамі суседніх з Беларуссю дзяржаў.
На будаўніцтве ДРЭС і ў іншых месцах горада ў розныя гады працавалі вядомыя беларускія пісьменнікі З. Дудзюк, Н. Мацяш, В. Супрунчук. Дакументальную аповесць «Белаазёрскі дзённік» (1963) У. Дадзіёмаў прысвяціў будаўнікам Бярозаўскай ДРЭС. У гонар дырэктара Бярозаўскай ДРЭС у 1961—1968 гг. У. М. Глінскага названа вуліца[1].
Дырэктары
правіць- Іван Уладзіміравіч Баярчук (1992—2001)
Зноскі
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бярозаўская ДРЭС // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 141. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Бярозаўская ДРЭС на сайце «Архіварта»