Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў

ААТ «Бярозаўскі КСВ» (Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў) — беларускае прадпрыемства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў. Размешчана ў Бярозаўскім сельсавеце Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў
Тып адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1961
Ранейшыя назвы Новабярозаўскі вапнавы завод
Размяшчэнне  Беларусь, Брэсцкая вобласць, Бярозаўскі раён, Бярозаўскі сельсавет, 2
Ключавыя постаці Юрый Чыж
Прадукцыя сілікатныя сценавыя блокі, вапна, пенаполістырольныя пліты
Матчына кампанія «Трайпл»
Сайт berezaksi.by

Гісторыя правіць

У 1958—1961 гадах быў збудаваны Новабярозаўскі вапнавы завод[2], раней у Бярозе дзейнічаў вапнавы завод № 6 трэсту нярудных матэрыялаў Наркамата (Міністэрства) прамысловасці будматэрыялаў БССР (з 1957 года ўпраўлення прамысловасці будматэрыялаў СНГ БССР)[3]. У 1961—1965 гадах Новабярозаўскі вапнавы завод падпарадкоўваўся ўпраўленню прамысловасці будматэрыялаў СНГ БССР, у 1965—1990 гадах — Міністэрству прамысловых будматэрыялаў БССР. У 1990 годзе Новабярозаўскі вапнавы завод быў ператвораны ў Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў. У 1991—1994 гадах камбінат падпарадкоўваўся Міністэрству прамысловасці будматэрыялаў Рэспублікі Беларусь, у 1994 годзе перададзены ў падпарадкаванне Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе камбінат ператвораны ў аднайменнае адкрытае акцыянернае таварыства[3] (па іншай інфармацыі, ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства ў 1990 годзе[2]).

Сучасны стан правіць

У 2005 годзе камбінат вырабляў будаўнічую вапну, дробныя сценавыя блокі, пенаполістырольныя цеплаізаляцыйныя пліты[2].

У 2007 годзе кампанія была прыватызаваная групай «Трайпл» ураджэнца Бярозаўскага раёна Юрыя Чыжа[4]. Пасля прыватызацыі прадпрыемства пастаўляла прадукцыю для будаўнічага бізнесу Чыжа і на экспарт, але заставалася стратным[5]. У 2016 годзе Чыж пачаў рэструктурызацыю групы «Трайпл». Сярод іншага, было праведзена аб’яднанне аддзелаў збыту з СЗАТ «Кварцмелпрам», якое таксама належала Чыжу, і абодва прадпрыемствы пачалі дзейнічаць сумесна пад брэндам «SLS Group»[6].

23 ліпеня 2019 года Эканамічны суд Брэсцкай вобласці  (бел. (тар.)) пачаў разглядаць справу аб банкруцтве ААТ «Бярозаўскі КСВ»[7]. У лютым 2020 года Украіна — адзін з найбуйнейшых рынкаў збыту прадукцыі прадпрыемства — увяла антыдэмпінгавыя пошліны на газабетонныя блокі ААТ «Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў»[8]. 7 красавіка 2020 года эканамічны суд Брэсцкай вобласці прызнаў прадпрыемства банкрутам, прызначыўшы санацыю[9]. У маі 2020 года заяву аб прызнанні банкрутам накіравала ў суд і матчыная кампанія «Трайпл»[10].

Санкцыі ЕС правіць

23 сакавіка 2012 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс Юрыя Чыжа і яго кампаніі, у тым ліку Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў у «Чорны спіс Еўрасаюза»[11][12]. 6 кастрычніка 2015 года суд Еўрапейскага саюза скасаваў рашэнне Савета ЕС аб ​​увядзенні санкцый супраць Чыжа і яго прадпрыемстваў[13][14].

Зноскі

  1. Открытое акционерное общество "Берёзовский комбинат силикатных изделий" (руск.)
  2. а б в Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.
  3. а б Открытое акционерное общество "Березовский комбинат силикатных изделий", г. Береза Брестской области (руск.)
  4. «Трайпл» стал новым владельцем Березовского комбината силикатных изделий Архівавана 27 кастрычніка 2021. (руск.)
  5. Кому достались остатки империи Чижа (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2021. Праверана 13 красавіка 2021.
  6. Богатые тоже плачут: «Трайпл» затягивает пояса (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 13 красавіка 2021.
  7. Объявление №00042464, Постановление суда по делу "71-7Б/2019" (руск.)
  8. Антидемпинговой пошлине быть: Украина перекрывает кислород белорусскому газобетону (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2021. Праверана 13 красавіка 2021.
  9. Объявление №00051099, Постановление суда по делу «71-7Б/2019» (руск.)
  10. «Трайпл» признал себя банкротом (руск.)
  11. Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures against Belarus (англ.)
  12. ЕС обнародовал черный список из 12 человек и 29 компаний (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (25 сакавіка 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2012. Праверана 25 сакавіка 2012.
  13. Санкцыі ЕС у дачыненні да Юрыя Чыжа і яго актываў знятыя. Наша Ніва (6 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2015. Праверана 6 кастрычніка 2015.
  14. ІК. Крутое піке Юрыя Чыжа: ад самага паспяховага бізнесмена Беларусі да арыштанта? «Радыё Свабода», 12.03.2016

Літаратура правіць

  • Берёзовский комбинат силикатных изделий // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 2: А—Герань. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. — С. 367.