Бярозаўскі сельсавет (Калінкавіцкі раён)

Бяро́заўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Бярозаўка.

Бярозаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Калінкавіцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бярозаўка
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 12 лістапада 2013
Насельніцтва (2009) 1 036
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Юравіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мазырскай акругі. 10 лістапада 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Агародніцкага, Слабадскога і Чорнаўшчынскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Юравіцкага раёна БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Мазырскага раёна, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці. З 3 ліпеня 1939 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. 28 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Юравіцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1036 чалавек[2], з іх 98,6 % — беларусы, 0,6 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Абухаўшчына, Агароднікі, Баец, Бярозаўка, Вадовічы, Вужынец, Леніна, Слабодка і Чорнаўшчына.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.