Бяроза-Картузская (станцыя)

Бяроза-Картузская (трансліт.: Biaroza-Kartuzskaja, руск.: Берёза-Картузская, да 1903 — Бяроза, да 1917 — Пагодзіна)[2]  — чыгуначная станцыя, размешчаная ў аграгарадку Першамайская ў Першамайскім сельсавеце Бярозаўскага раёна. Станцыя размешчана паміж платформамі Бяроза-Горад і Кабакі.

Станцыя
Бяроза-Картузская
Брэсцкі кірунак
Беларуская чыгунка
Аддзяленне чыг. Брэсцкае аддзяленне
Дата адкрыцця 1871[1]
Ранейшыя назвы Бяроза, Пагодзіна
Колькасць платформ 2
Колькасць пуцей 7
Тып платформаў бакавыя, астраўныя
Форма платформаў прамыя
Код станцыі 133700
Код у «Экспрэс-3» 2100189

Гісторыя

правіць

Узнікла ў другой палове XIX ст. ў Пружанскім павеце Гродзенскай губерні ў сувязі з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі, якая паспрыяла развіццю паселішча і росту насельніцтва. Паводле перапісу 1897 г. значыцца як в. Бяроза Бярозаўскай воласці каля чыгуначнай станцыі Бяроза. Жыхары ўваходзілі ў Блудзенскае сельскае таварыства. У вёсцы працавалі бакалейная і 7 малочных крам, 2 крамы «красных» і суконных тавараў, 2 піцейныя дамы і кузня. Чыгуначная станцыя межавала з в. Блудзень, дзе знаходзіліся чыгуначныя майстэрні, двухкласнае міністэрскае вучылішча, 15 двароў з 213 жыхарамі.

З 1915 г. акупіравана германскімі войскамі, з лютага 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года  — войскамі Польшчы. З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства Польшы. У 1927 г. В. Чкалаў зрабіў тут прыпынак разам з Г. Байдуковым і А. Беляковым  (руск.) пасля пералёту праз Паўночны полюс у ЗША. У гонар гэтай падзеі ў скверы на прывакзальнай плошчы ўстаноўлены помнік В. Чкалаву.

З 1939 г. ў БССР, з 1940 г. ў Бярозаўскім раёне. У гады Вялікай Айчыннай вайны на станцыі ў в. Блудзень (з 1964 в. Першамайская), з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 г. дзейнічала камсамольскае падполле (кіруючае ядро — С. П. Руціч, У. К. Саўчук, В. М. Галёнка). Летам 1943 г. арганізацыя аб’ядноўвала 21 патрыёта, многія з іх загінулі ў барацьбе з ворагам і пахаваны на чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская. У 1967 г. на ўшанаванне памяці загінуўшых устаноўлена мемарыяльная дошка. Імем У. К. Саўчыка, расстралянага фашыстамі 15 сакавіка 1944 г., названа вуліца. Пасля вызвалення — у Блудзенскім (з 1964 Першамайскі) с/с, на станцыі праходзіў бягучы рамонт паравозаў.

Насельніцтва

правіць

Зноскі

  1. Железнодорожные станции СССР. Справочник. — М., Транспорт, 1981
  2. Архангельский А.С., Архангельский В.А. Железнодорожные станции СССР. — 2-е выд. — Масква: Транспорт, 1981. — С. 253. — 360 с.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць