Бярозкаўскі сельсавет (Хоцімскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Хоцімскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Бяро́зкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бярозкі.

Бярозкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Хоцімскі раён
Уключае 18 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бярозкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 262
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Хоцімскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Хоцімскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна БССР, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 11 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета з Чарняўскага сельсавета перададзены вёска Клін і пасёлак Янава[1]. З 17 красавіка 1962 года сельсавет у складзе Касцюковіцкага раёна, з 30 ліпеня 1966 года — у складзе адноўленага Хоцімскага раёна. 30 снежня 2010 года скасаваны вёскі Ігнатаўка і Малатоўка[2]. 5 снежня 2011 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарняўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Ельня, вёскі Аляксандравічы, Андронаўшчына, Арцюхоўка, Кляноўка, Крынічка, Марцінаўка, Новы Пуць, Селішча і Чарняўка)[3], 20 верасня 2013 года — тэрыторыя скасаванага Баханскага сельсавета (4 населеныя пункты: аграгарадок Баханы, вёскі Канава, Мосін і Паўлаўка)[4]. 4 красавіка 2018 года скасаваны 4 вёскі: Андронаўшчына, Крынічка, Нова-Грыгор’еўка і Уладзіміраўка[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 884 чалавекі[6], з іх 94,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 1,3 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (18 населеных пунктаў) — 1262 чалавекі[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 6.
  2. Перечень наименований географических объектов, прекративших свое существование в 2010 г. Архівавана 5 красавіка 2016.
  3. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 5 декабря 2011 г. № 12-15 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  4. Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 сентября 2013 г. № 22-12 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
  5. Решение Хотимского районного Совета депутатов от 4 апреля 2018 г. № 2-7 Об упразднении деревень Криничка, Владимировка, Андроновщина, Ново-Григорьевка Березковского сельсовета Хотимского района
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.