Бярозка (часопіс)

часопіс

«Бярозка» — беларускі штомесячны грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Рэкамендаваны да чытання з 12 гадоў. У шэрагу часопісаў, выдаваных у Беларусі для ўзроставых груп дзяцей і моладзі, паміж часопісамі «Вясёлка» (для дзяцей малодшага школьнага ўзросту) і «Маладосць» (для моладзі). Заснаваны ў 1924 годзе[2].

«Бярозка»
вокладка часопіса «Бярозка» (№1, 2020 г.)
вокладка часопіса «Бярозка» (№1, 2020 г.)
Тып часопіс
Выдавец РУП «Дом прэсы»
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактар Яніна Каралева[d][1]
Заснавана снежань 1924
Спыненне публікацый 32 старонкі (2020)
Тэматыка грамадска-палітычны і літаратурна-мастацкі (для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту)
Мова беларуская
Перыядычнасць 1/месяц
Галоўны офіс вул. Б. Хмяльніцкага, 10а, Мінск, 220013
Тыраж 552 (студзень, 2020)
ISSN 0320-7579
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Вэб-сайт сайт час. «Бярозка»

Гісторыя

правіць

Выдаецца са снежня 1924 года. Ад пачатку выходзіў як «Беларускі піянер» (да верасня 1929), у 1927-1929 гадах два разы на месяц. Затым рэдакцыйная калегія падзялілася, пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 да красавік 1941 года. З лета 1941 года, падчас 2-й сусветнай вайны, не выдаваўся.

З чэрвеня 1945 года выдаецца пад назвай «Бярозка»[3], у рэдакцыі гісторыю вядуць ад «Беларускага піянера»[4].

У канцы 1980-х — пачатку 1990-х часопіс быў надзвычай папулярным, тады у ім друкаваліся цікавыя ўзоры мастацкай літаратуры, гістарычныя артыкулы, пераклады, рэгулярныя агляды беларускага року і постары выканаўцаў[2].

Часопіс уваходзіў у склад РВУ «Літаратура і мастацтва». З 2012 года быў дадаткам да часопіса «Маладосць». У студзені 2015 года адноўлена самастойнае выданне часопіса «Бярозка»[2].

У ліпені 2019 года часопіс перайшоў у склад ВВРУП «Дом прэсы».

Змест часопіса

правіць

Публікуе творы беларускіх і замежных пісьменнікаў, матэрыялы сацыяльнага, культурнага і гістарычнага характару, матэрыялы пра дзейнасць падлеткавых арганізацый і рухаў, мастацкія і журналісцкія творы падлеткаў.

Вядуцца сталыя рубрыкі[5] -- Бел. літ. (літаратурная крытыка), Праектар (кінааналітыка), Level 80 (гульнявая крытыка), Практыкум (літаратурныя майстар-класы), Праект (сацыяльныя майстар-класы), Ініцыятыва (сацыяльныя праекты), Гісторыя поспеху (інтэрв'ю), Школа журналістыкі (журналісцкія матэрыялы падлеткаў), Верасок (празаічныя і паэтычныя творы падлеткаў), Літаратурныя старонкі (творы сучасных беларускіх пісьменнікаў) і інш.

Распаўсюджванне

правіць

Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74822, для ведамасных — 748222, льготны для ўстаноў адукацыі і культуры — 74879, індывідуальны льготны для членаў БРПА — 74888.

Узнагароды

правіць

Галоўныя рэдактары

правіць

Некаторыя аўтары

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Заснавальнік // Бярозка — 2023. — вып. 11. — С. 1. — ISSN 0320-7579
  2. а б в Легендарны часопіс «Бярозка» аднаўляе выданне. Наша Ніва (25 лістапада 2014). Праверана 23 студзеня 2020.
  3. Ждановіч, І.. Да школьнікаў вяртаецца старэйшы часопіс на беларускай мове. СБ. Беларусь сегодня (9 лютага 2015). Праверана 22 студзеня 2020.
  4. Пра нас. час. «Бярозка» (7 чэрвеня 2016). Праверана 23 студзеня 2020.
  5. Бадак, А. М. Бярозка // Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3: БеларусыВаранец / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мінск: БелЭН, 1996. — 511 с.: іл. — С. 412. ISBN 985-11-0068-4.

Літаратура

правіць