Бярэзіна (запалкавая фабрыка)
«Бярэзіна» — запалкавая фабрыка ў г. Барысаў.
Створана ў 1901 годзе ў Новабарысаве Ісідорам Берманам. Першая прадукцыя пайшла на экспарт у 1906 годзе. Вырабляла да 60 тыс. карабкоў запалак за год і фанерныя сядзенні для крэслаў. Выкарыстоўваліся паравыя рухавікі ў 15—75 к.с. У 1910 годзе працавалі 399 рабочых.
З прыходам у 1917 годзе савецкай улады «Бярэзіна» была нацыяналізаваная. У 1920 годзе фабрыка ў Новабарысаве атрымала назву «Чырвоная Бярэзіна». Са снежня 1929 года ў Новабарысаве пачала працаваць новая пабудаваная фабрыка «Пралетарская Перамога». У дарэвалюцыйных карпусах размясціўся фанерны завод «Чырвоная Бярэзіна». У 1934 годзе быў забіты сакратар Ленінградскага абкама ВКП(б) Сяргей Кіраў, сярод соцень іншых аб’ектаў у яго гонар была перайменавана і «Пралетарская Перамога», якая з 1935 года стала насіць назву «Фабрыка імя таварыша Кірава».
У 1941 годзе фабрыка была разбурана і прадукцыю не выпускала.
У пачатку 1953 года на базе фабрыкі створаны Барысаўскі фанерна-запалкавы камбінат (цяпер ВА «Барысаўдрэў»).
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Барысаўская запалкавая фабрыка «Бярэзіна» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).