Берасцейскае гарадзішча

археалагічны помнік

Берасцейскае гарадзішчапомнік археалогіі ў Брэсце, размешчаны на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Гарадзішча датуецца XIXIII стагоддзямі. На аснове выяўленай забудовы на тэрыторыі старажытнага Берасця створаны археалагічны музей «Берасце».

Славутасць
Берасцейскае гарадзішча
Раскапаная забудова на тэрыторыі старажытнага Бярэсця
Раскапаная забудова на тэрыторыі старажытнага Бярэсця
52°04′48″ пн. ш. 23°39′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113В000006шыфр 113В000006
Map

Апісанне правіць

У час будаўніцтва крэпасці рэльеф мясцовасці зменены, зніклі прыкметы, характэрныя для гарадзішчаў старажытнарускіх гарадоў. Таму пытанне аб месцы размяшчэння старажытнага Бярэсця доўгі час было нявырашаным. Выявіў у 1969 г. і даследаваў на працягу 19691981 гг. П. Ф. Лысенка. Раскопкамі 19691970 гг. пацверджана меркаванне, што дзядзінец старажытнага Бярэсця знаходзіўся на мысе, утвораным правым берагам Заходняга Буга і левым берагам левага прытока Мухаўца. Шурфы і раскопы, закладзеныя каля падножжа гарадзішча і на паверхні пяцівугольнага бастыёна, выявілі культурны пласт (да 7 м) старажытнага горада. Трохвугольная форма гарадзішча, рэшткі абарончага рова з боку поля, археалагічныя знаходкі сведчаць аб тым, што дзядзінец знаходзіўся менавіта на мысе і яго рэшткі пры будаўніцтве крэпасці былі выкарыстаны як падножжа бастыёна. Культурны пласт дзядзінца мае высокую вільготнасць і добра захаваў рэчы арганічнага і неарганічнага паходжання. Пры раскопках выяўлены рэшткі жылых і гаспадарчых пабудоў, насцілы ў дварах, парканы. На плошчы раскопу (26×54 м) ускрыты 3 паралельныя вуліцы, накіраваныя з усходу на захад; вулічны насціл з тоўстых колатых дошак па падоўжаных падвалінах, пад якімі ляжалі папярок бярвенні. Асноўным планіровачным элементам былі вуліцы.

У 19691981 гг. выяўлена больш за 200 пабудоў 12 будаўнічых ярусаў. Усе тыпу наземных аднакамерных будынкаў зрубнай канструкцыі, квадратныя ў плане. Даўжыня сцен жылых пабудоў 3,2—6 м, гаспадарчых — 2,6—3,4 м. У жылых (часам і гаспадарчых) будынках падлога з дошак, печы глінабітныя і з выкарыстаннем цэглы. Забудова шчыльная. Ёсць пабудовы, у якіх захавалася па 12 вянкоў зруба. У 3 будынках цалкам зберагліся дзвярныя праёмы. Меткі-насечкі па сценах некаторых набудоў сведчаць аб тым, што будынкі перанесены на пастаяннае месца пасля ўзвядзення зруба.

 
Самшытавы грэбень з Бярэсця, XIII ст.

У культурным пласце знойдзены прылады працы (нарог сахі, сярпы, косы, акоўка рыдлёўкі, нажы, нажніцы, ліцейная формачка, жорны, драўляная нажная ступа і інш.), прадметы ўзбраення, амуніныя конніка і збруя (фрагмент пласціністых даспехаў, наканечнікі коп'яў, стрэл, шпоры, фрагменты стрэмя і цугляў, кавалкі кальчугі, крыжавіна мяча), рэчы бытавога прызначэння (замкі і ключы да іх, крэсіва, дзвярныя кольцы і прабоі, клямкі і інш.), жаночыя ўпрыгожанні (бранзалеты, падвескі, спражкі, заходнелітоўская фібула, білонны колт). Шмат вырабаў з дрэва (вёслы, абады і спіцы ад колаў, часткі санак, ткацкага станка, верацёны, лыжкі, кавалкі посуду і інш.), скуры (ножны, футаралы, кашалькі, абутак). Найбольш цікавыя знаходкі — самшытавы грабеньчык з выразанымі на абодвух баках літарамі кірыліцы ад А да Л (напісанне, характэрнае для пачатку ХІІІ ст.), запэцканая фарбай касцяная пласцінка, накшталт мастыхіна мастака, вязаная шарсцяпая рукавічка.

У 1971 г. ўпершыню ў СССР раскапаныя пабудовы былі закансерваваны ў палявых умовах. Кансервацыя вялася пад кіраўніцтвам прафесара В. Я. Віхрова.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць