Бясклетачныя

(Пасля перасылкі з Бясклетачныя арганізмы)

Бясклетачныя, або Няклетачныя (лац.: Acellularia, Acytota, Aphanobionta) — сукупнасць жывых арганізмаў, якія не маюць клетачнай структуры.

Група
Мімівірус (Mimivirus)
Мімівірус
Назва
Бясклетачныя
Статус назвы
не вызначаны
Лацінская назва
Acytota
Бацькоўскі таксон
Наддамен Біёта (Biota)
Прадстаўнікі
Выявы на ВікісховішчыВыявы на Вікісховішчы

«Бясклетачныя» часта ўжываюць як сінонім вірусаў. Тэрмін увайшоў ва ўжыванне пасля адкрыцця ў 2003 годзе мімівіруса, самага складанага з вядомых на той момант вірусаў, які, магчыма, эвалюцыянаваў з клетачнай формы жыцця.

Апроч вірусаў, да бясклетачных часам адносяць віроіды, а таксама інфекцыйныя агенты, якія не маюць уласнага геному, зашыфраванага ў ДНК ці РНК (напрыклад, прыёны).