Бяссцёкавая вобласць

Бяссцёкавая вобласць — частка сушы, якая не мае сувязі праз рачныя сістэмы з Сусветным акіянам. Рачны басейн, размешчаны ўнутры такой вобласці, называецца бяссцёкавым або замкнутым басейнам. Дно такога басейна, як правіла, займае бяссцёкавае возера — возера, якое не мае паверхневага сцёку ці падземнага адводу вады ў суседнія вадазборы. Такія азёры з’яўляюцца салёнымі або нават высахлымі саланчакамі.

Спадарожнікавая фатаграфія бяссцёкавага Тарымскага басейна.
Бяссцёкавае возера Уўрэг-Нуўр

Вільгаць, якая ўзнікае ў выніку дажджоў (ці іншых ападкаў), што выпадаюць у бяссцёкавай вобласці, можа пакінуць басейн толькі праз выпарэнне або прасочванне. Найбольш часта бяссцёкавыя азёры размешчаны ў бяссцёкавых абласцях стэпавай і паўпустыннай зон, а таксама ў абласцях суцэльнага распаўсюджвання шматгадовамерзлых парод. Найбольш буйныя бяссцёкавыя вобласці знаходзяцца ў Афрыцы і Азіі. Сумарная плошча ўсіх бяссцёкавых абласцей складае каля 18 % усёй сушы.

Распаўсюджанне

правіць

Бяссцёкавыя вобласці могуць узнікаць у любым клімаце, але большая іх частка размешчана ў гарачых пустынях. У рэгіёнах з вялікай колькасцю ападкаў водная эрозія (асабліва падчас паводак) стварае каналы скрозь геаграфічныя бар’еры, якія аддзяляюць бяссцёкавую гідралагічную сістэму. Верагодна, што Чорнае мора з’яўлялася такой ізаляванай сістэмай да таго, як бар’ер, які аддзяляў яго і Міжземнае мора, быў прарваны.

Бяссцёкавыя рэгіёны звычайна размяшчаюцца глыбока ўнутры кантынентаў. Іх межы праходзяць па горах і іншых геалагічных аб’ектах, якія аддзяляюць іх ад акіянаў. Паколькі вада можа пакінуць бяссцёкавыя вобласці толькі праз выпарэнне ці прасочванне, у іх ідзе працэс накаплення мінералаў і іншых прадуктаў, з-за чаго вада ў выніку становіцца салёнай, а ўвесь басейн — вельмі адчувальным да забруджванняў. Колькасць бяссцёкавых абласцей на кожным з кантынентаў розная і вызначаецца геаграфічнымі і кліматычнымі ўмовамі. У Аўстраліі бяссцёкавыя рэгіёны складаюць 18 % ад агульнай тэрыторыі, у Паўночнай Амерыцы — усяго 5 %.[1] Каля 18 % усёй плошчы сушы належыць да бяссцёкавых абласцей, найбуйнейшыя з якіх размешчаны ў Азіі.

У пустынях выпарэнне можа ісці больш інтэнсіўна, чым паступленне новай вады, з-за чаго немагчыма фарміраванне паўнавартаснага рачнога басейна. Мінералы, якія прыносяцца вадой, пасля яе выпарэння адкладваюцца, што прыводзіць да ўтварэння саланчакоў. Гэтыя вобласці бываюць настолькі вялікімі, што іх цвёрдая плоская паверхня часам выкарыстоўваецца ў якасці ўзлётна-пасадачных палос або для ўсталявання рэкордаў хуткасці на зямлі.

Бяссцёкавыя вобласці могуць быць утвораны як пастаяннымі, так і сезоннымі бяссцёкавымі азёрамі. Некаторыя вобласці настолькі стабільныя, што змяненні клімату (памяншэнне колькасці ападкаў) перашкаджаюць узнікненню возера. Большая частка пастаянных бяссцёкавых азёр з цягам часу можа змяняцца ў памеры і форме, становячыся меншымі або падзяляючыся на некалькі частак у перыяд засухі. Падчас асваенні чалавекам раней незаселеных пустынных рэгіёнаў, рэкі, якія жывілі ўнутраныя азёры, змяняюцца плацінамі і вадаправодамі. У выніку аб’ём многіх бяссцёкавых азёр у развітых і краінах у стадыі развіцця значна паменшыўся, з-за чаго ў іх павялічылася канцэнтрацыя соляў і забруджвальных рэчываў, што прывяло да парушэння іх экасістэм.

Буйныя бяссцёкавыя басейны і азёры

правіць
 
Асноўныя бяссцёкавыя басейны планеты пазначаны шэрым колерам, бяссцёкавыя азёры — чорным.

Антарктыка

правіць

Бяссцёкавыя азёры ў Антарктыдзе размешчаны ў сухіх далінах Мак-Мёрда і ў раёне зямлі Вікторыі.

  • Возера Дон-Жуан у даліне Райт жывіцца падземнымі водамі ад каменнага глетчара, не замярзае.
  • Возера Ванда ў даліне Райт круглы год пакрыта лёдам, краі якога падтаюць у летні час, што дае магчымасць рацэ Онікс (самая доўгая рака ў Антарктыдзе) уцякаць у возера. Возера з’яўляецца гіпергалінным (перасоленым) і мае глыбіню 70 м.
  • Возера Боні ў даліне Тэйлара пакрыта лёдам круглы год і жывіцца ледавіковымі водамі. Яго ўнікальная ледавіковая гісторыя прывяла да расслаення — салёная вада апыняецца каля дна, прэсная — каля паверхні.
  • Возера Хоар у даліне Тэйлара — найбольш прэснае з усіх азёр Сухіх далін, якое жывіцца галоўным чынам ад ледавіка Канада. Возера пакрыта лёдам, які ў летні перыяд падтае, утвараючы роў з вадой.
  • Возера Фрыксел знаходзіцца ў даліне Тэйлара побач з морам Роса. Возера пакрыта лёдам і жывіцца шматлікімі талымі водамі прыкладна 6 тыдняў у годзе. Салёнасць возера павялічваецца з глыбінёй.
 
Каспійскае мора — гіганцкі ўнутраны басейн

Большая частка заходняй і цэнтральнай Азіі з’яўляецца адным вялікім унутраным басейнам.

Аўстралія

правіць
 
Спадарожнікавая фатаграфія ва ўмоўных колерах возера Эйр

Аўстралія адрозніваецца сухім кліматам, таму на яе тэрыторыі размешчаны мноства бяссцёкавых басейнаў. Найбольш буйныя з іх:

Афрыка

правіць

Еўропа

правіць

Усе гэтыя азёры маюць сцёк, аднак праз штучныя каналы ці праз карставы феномен.

Паўночная Амерыка

правіць
 
Вялікае Салёнае возера, спадарожнікавы здымак 2003 года, пасля 5 гадоў засухі

Паўднёвая Амерыка

правіць
 
Здымак ад 4 лістапада 2001 года, які ўключае возера Тытыкака, саланчак Кайпаса і саланчак Уюні. Усе тры аб’екты размешчаны на тэрыторыі Альціплана.

Старажытныя

правіць

Некаторыя са старажытных бяссцёкавых сістэм Зямлі:

Зноскі

Спасылкі

правіць