Бібліятэка
Бібліятэ́ка (з грэчаскай мовы: βιβλιοθηκη, biblion — кніга, theke — сховішча) — падабраны пэўным чынам збор кніг, які з’яўляецца прыватнай або грамадскай уласнасцю. Установа, якая збірае і захоўвае кнігі і іншыя электронныя, друкаваныя і рукапісныя творы, прапагандуе і выдае кнігі чытачом. Галіна ведаў пра формы і метады арганізацыі бібліятэчнай справы называецца бібліятэказнаўствам.
Бібліятэка з’яўляецца інтэгратыўным сацыяльным інстытутам, які ажыццяўляе збор, захаванне і распаўсюджванне сацыяльна значных дакументаў з мэтай задавальнення інфармацыйных патрабаванняў карыстальнікаў.
У апошнія гады бібліятэкі набываюць усё большае значэнне не толькі як месца захавання папяровых кніг, але як цэнтр доступу да інфармацыі з шматлікіх крыніц і носьбітаў: карты, мікрафільмы, аўдыякасеты, відэакасеты, DVD-дыскі, базы даных і іншая інфармацыя на CD-ROM, выхад да інтэрнэту.
Тыпалогія
правіцьПаводле сацыяльнага прызначэння бібліятэкі падзяляюцца на:
- агульныя (нацыянальныя, рэгіянальныя (абласныя), публічныя)
- спецыяльныя (вытворчыя, навуковыя, вучэбныя і бібліятэкі органаў кіравання)
- асабістыя
У залежнасці ад заснавальнікаў:
- грамадскія (дзяржаўныя і недзяржаўныя)
- прыватныя (персанальныя, сямейныя і родавыя)
У адпаведнасці з юрыдычным статусам:
- самастойныя
- несамастойныя (структурныя падраздзяленні іншых устаноў)
У адпаведнасці з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам:
- рэспубліканскія
- абласныя
- раённыя
- гарадскія
- гарадска-пасялковыя
- сельскія
Па складу фондаў адрозніваюць універсальныя і галіновыя бібліятэкі.
Гісторыя
правіцьБібліятэкі ўзніклі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Спачатку ў іх збіралі гліняныя і каменныя табліцы (Асірыя, Вавілон), потым — папірусныя скруткі (Егіпет), пергаментныя, а пазней папяровы рукапісныя кнігі. Першыя звесткі пра бібліятэкі адносяцца да 3 тысячагоддзя да н.э. Бібліятэкі ўжо існавалі ва ўсіх цывілізацыях старажытнасці. У сярэдзіне 7 ст. да н.э. пры палацы асірыйскага цара Ашурбаніпала ў Ніневіі меўся вялікі збор гліняных табліц. Бібліятэкі існавалі ў Старажытным Егіпце і Кітаі. У Старажытнай Грэцыі першая буйная бібліятэка з’явілася пры Арыстоцелі (4 ст. да н.э.). Найбольш вядомыя бібліятэкі Антычнасці былі Александрыйская (заснавана Пталамеем, налічвала ў 1 ст. н.э. да 700 тыс. кніг-скруткаў) і бібліятэкі ў Пергаме (заснавана ў 3 ст. да н.э., налічвала каля 200 тыс. рукапісных кніг). Вялікія бібліятэкі збіралі візантыйскія імператары ў Канстанцінопалі. Бібліятэкі шырока распаўсюдзіліся ў краінах мусульманскага Усходу. У Сярэднявеччы бібліятэкі існавалі пры буйных храмах і манастырах, а таксама пры дварах знаці.
У 16-18 ст. колькасць бібліятэк павялічылася, чаму спрыяла распаўсюджванне кнігадрукавання, актывізацыя навуковай дзейнасці. У 19 ст. узніклі спецыялізаваныя бібліятэкі — ваенныя, тэхнічныя, медыцынскія і іншыя. Масавая арганізацыя бібліятэк, асабліва публічных, пачалася з 2-й паловы 19 ст., што вылілася ў з’яўленне развітых сетак публічных бібліятэк. Сёння найбуйнейшымі бібліятэкі свету з’яўляюцца бібліятэкі Кангрэса ЗША, Брытанская бібліятэка, Нацыянальная бібліятэка Кітая, Расійская дзяржаўная бібліятэка, Французская нацыянальная бібліятэка, Каралеўская бібліятэка Швецыі і іншыя.
Бібліяграфія
правіць- Матульскі Р. С. Сацыяльныя функцыі бібліятэк. Мн., 1993.
- Мотульский Р. С. Библиотека как социальный институт. Мн., 2002.
- Матульскі Р. С. Бібліятэка // Культура Беларусі: энцыклапедыя. Мн., 2010. Т.1. С.681―684.(недаступная спасылка)
- Суша А.А, Языкович К. В. Библиотеки(недаступная спасылка) // Республика Беларусь: энциклопедия. Мн., 2005. Т.1. С.889―894.
- Всемирная история библиотек. СПб, 2002.
- Libraries as agencies of culture. Madison, 2001.
- Encyclopedia of Library and Information Science: 2-nd ed. / ed. by M.A.Kent. T.1-4. New York, Basel, 2003
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бібліятэка
- Нацыянальная бібліятэка Беларусі Архівавана 30 красавіка 2007.
- Кнігоўня Архівавана 20 жніўня 2012.
- Электронная бібліятэка «Беларуская палічка» Архівавана 4 красавіка 2021.
- Электронная калекцыя слоўнікаў і энцыклапедый Архівавана 23 сакавіка 2005.
- Інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат» Архівавана 7 студзеня 2009.