Блета Рэкса (англ.: Bleta Rexha; албанскі варыянт прозвішча — Рэджа [ɾɛd͡ʒa]; нар. 30 жніўня 1989, Бруклін, Нью-Ёрк), больш вядомая пад сваім сцэнічным імем Бібі Рэкса (англ.: Bebe Rexha) — амерыканская спявачка і аўтар песень албанскага паходжання, музычны прадзюсар. Атрымала вядомасць пасля выпуску сінглаў «Take Me Home» (сумесна з Cash Cash, 2013 года), «Hey Mama» (сумесна з Дэвідам Гета, 2015) і «In the Name of Love» (сумесна з Марцінам Гарыксам, 2016). Раней выступала вакалісткай у калектыве Black Cards, створаным Пітам Венцам. Рэкса таксама з’яўляецца сааўтарам хіта Эмінема і Рыяны «The Monster». Яшчэ пісала песні для Селены Гомес і Ніка Джонаса. 15 красавіка 2019 года спявачка заявіла, што хварэе на біпалярны разлад.

Бібі Рэкса
англ.: Bebe Rexha
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 30 жніўня 1989(1989-08-30)[1] (34 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі аўтарка-кампазітар, спявачка, аўтар-выканаўца, кампазітарка
Пеўчы голас каларатурнае сапрана[d]
Інструменты гітара, труба, фартэпіяна, вакал[d] і губны гармонік
Жанры поп-музыка, данс-поп[d], сучасны рытм-н-блюз[d], электрапоп[d] і хіп-хоп
Узнагароды
beberexha.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Bebe Rexha // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. выгрузка даных FreebaseGoogle.