Більба Торбінс

(Пасля перасылкі з Більба Бэгінс)

Бі́льба Торбінс[2] (англ.: Bilbo Baggins) — хобіт у творчасці Толкіна. Дзядзя Фрода Торбінса.

Більба Торбінс
англ.: Bilbo Baggins
Выява
Грамадзянства
Імя Бильбо Бэггинс
Бацька Bungo Baggins[d]
Маці Belladonna Took[d]
Род Торбінсы[d]
Звязаная асоба Гэндальф
Родная мова заходняя мова
Род заняткаў мечнік
Удзельнічаў у the Council of Elrond[d][1]
Бітва
Член у
Валодае Пярсцёнак Усяўладдзя, Джала, Торба-пад-Горкаю[d] і кальчуга з мітрылу[d]
Стваральнік твора Джон Рональд Руэл Толкін
Выканаўца/артыст Іэн Холм і Марцін Фрымен
Прадстаўлена ў працы Хобіт, або Туды і назад, Валадар Пярсцёнкаў, Уладар пярсцёнкаў: Вяртанне караля, Брацтва Пярсцёнка і Appendices of The Lord of the Rings[d]
З мастацкага твора легендарыум Толкіна[d]
Наратыўная роля галоўны персанаж[d]
Вораг Gollum[d]
Тып персанажа выбраны[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся і жыў Більба ў даволі паважанай хобіцкай сям’і Торбінсаў. Але аднойчы, у «Хобіце» аб гэтым расказваецца, да яго падыйшоў Гандальф, і прапанаваў прыняць удзел у вялікім падарожжы. На наступны дзень да Більба прыйшло трынаццаць гномаў, якія расказалі яму пра дракона, які засеў у Адзінокай гары (Эрэборы), і што ён павінен ім дапамагчы, як узломшчык. На гэтым добрае меркаванне іншых хобітаў аб Більба Торбінсе знікла. На наступную раніцу ён, забыўшыся аб усім, пайшоў у падарожжа. Там ён прайшоў праз вялікую колькасць прыгод, дапамог перамагчы дракона Смога і прыняў удзел у бітве Пяці Воінстваў. Па дарозе да гары ён знайшоў Пярсцёнак Усяўладдзя, які «збег» ад Горлума. Вярнуўшыся ў Шыр, ён напісаў кнігу пра свае прыгоды.

Пярсцёнак працягнуў яго жыццё, і праз 60 гадоў, калі яму ўжо было 111, Більба перадаў яго свайму пляменніку Фрода Торбінсу, а сам вырашыў пайсці яшчэ раз паглядзець на Адзінокую гару і назаўжды пасля гэтага застацца ў Раздоле. Свой 111-ты дзень нараджэння ён адзначыў самым пышным чынам, запрасіў не толькі ўсіх сваіх бясконцых родзічаў, але і практычна ўвесь Шыр. Нават тыя, каму не былі прысланы запрашэнні, прыйшоўшы, атрымалі цёплы прыём.

Праз 17 гадоў, калі Фрода праходзіў праз Раздол па дарозе ў Мордар, Більба перадаў яму свой меч Джала і міфрылавую кальчугу. У гэты час ён складаў шматлікія вершы і песні, што слухаліся ў Раздоле Элрандам і іншымі эльфамі.

Прайшоў яшчэ некаторы час, і ён пачаў старэць. Пасля знішчэння Пярсцёнка эльфы, якія ўплывалі з Шэрай Гавані за мора, узялі яго, як свайго сябра, з сабой, і ён разам з Фрода паплыў у Валінор.

Зноскі

  1. Tolkien J. R. R. The Fellowship of the RingUnited Kingdom: George Allen & Unwin Limited, 1954.
  2. Напісанне Більба Торбінс згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.