Білі Уотэрс (англ.: Billy Waters, прыкладна 1778—1823) — негр, які выступаў на вуліцах Лондана ў XIX стагоддзі са спевам, гульнёй на скрыпцы і забаўляльным тэатрам са «своеасаблівымі выхадкамі». Ён стаў вядомым, з'явіўшыся ў п'есе «Том і Джэры» ў 1821 годзе[1].

Білі Уотэрс
англ.: Billy Waters
Род дзейнасці акцёр-жабрак
Дата нараджэння 1778
Дата смерці 1823
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Уотэрс у прадукцыі Дэрбскаго фарфору — 1825-48 гады, цяпер у калекцыі Музея і мастацкай галерэі Дэрбі

Білі Уотэрс згадваецца як жабрак на вуліцах Лондана, дзе ён граў на скрыпцы, каб забаўляць тэатралаў у абмен на паўпені. Яго вобраз змяшчае згадванні яго афрыканскага паходжання, ваенна-марской формы, нагі-калка, скрыпкі і капялюша з пер'ем. Уотэрс страціў нагу як матрос ваенна-марскога флоту Яе вялікасці, зваліўшыся з такелажу[2], хоць іншыя крыніцы мяркуюць, што ён страціў яе падчас баявых дзеянняў у амерыканскай вайне за незалежнасць. У яго была жонка і двое дзяцей[3], і ў 1780-я гады ён выступаў у Адэльфскім тэатры. Уотэрс і яго «своеасаблівыя выхадкі» сталі настолькі знакамітыя, што яго запрасілі на сцэну.

Уотэрс быў адным з пяці знакаў Лондана, якія згадваюцца ў Пірса Ігана ў яго «Томе і Джэры» ў 1821 годзе[1]. Уотэрс быў адным толькі з 10 тысяч асоб афрыканскага паходжання, якія жылі ў гэты час у Англіі. Ён быў вельмі бедны, і ён казаў, што двойчы ратаваўся ад бегавой дарожкі як пакарання дзякуючы сваёй назе[1].

У канцы свайго жыцця Уотэрс быў усенародна абраны «каралём жабракоў» у акрузе святога Джыльса дзякуючы яго вядомасці і стаўленню сваіх субратаў. Яго маленькая марацкая пенсія пакідала яго гэтакім бедным, што яму прыйшлося прадаць сваю скрыпку і казаць, што ён прадаў бы і сваю драўляную нагу, калі б яна каштавала што-небудзь з такім зносам. Уотэрс захварэў і быў вымушаны пайсці ў St Giles' workouse, дзе праз 10 дзён, у 1823 годзе, і памёр[1]. Ён быў пахаваны на могілках Сент-Панкраса ў Лондане[3].

Білі Уотэрс быў згаданы і ў вершах:

  Thus poor Black Billy's made his Will,

His Property was small good lack, For till the day death did him kill His house he carried on his back. The Adelphi now may say alas! And to his memory raise a stone: Their gold will be exchanged for brass, Since poor Black Billy's dead and gone.

 

Спадчына правіць

Пасля смерці вобраз Уотэрса быў адноўлены ў фарфоры для тых, хто ўспамінаў яго, у ганчарных Стафардшыра[1] і ў Дэрбскім фарфоры[4]. Таксама фігурка выстаўляецца ў музеі Вікторыі і Альберта, і яе перавыпуск быў прымеркаваны да 1862. Фігуркі былі зробленыя амаль праз сорак гадоў пасля смерці Уотэрса; мадэль Эдварда Кейса мела на мэце зрабіць фігурку больш танную, чым у канкурэнтаў[5]. Існуе карыкатура Томаса Лорда Басбі з кнігі Costume of the Lower Orders of London («Касцюмы ніжэйшых слаёў Лондана»). Больш рэалістычны партрэт Уотэрса звязаны з імем сэра Дэйвіда Уілкі.

Зноскі

  1. а б в г д Billy Waters. Black Presense. National Archives. Праверана 9 August 2011.
  2. Fryer, Peter. Staying power: the history of black people in Britain p231.
  3. а б Billy Waters Архівавана 3 жніўня 2011., Abolotition of Slavery, National Portrait Gallery, London, accessed August 2011
  4. Label on Billy Waters Figure, Derby Museums, accessed August 2011
  5. Bily Waters, Victoria and Albert Museum, accessed August 2011