Уільям (Біл) Джэферсан Клінтан (англ.: Bill Clinton; па нараджэнні Вільям Джэферсан Блайт-трэці) (нар. 19 жніўня 1946) — 42-і прэзідэнт ЗША.
Уільям Джэферсан Клінтан | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
20 студзеня 1993 — 20 студзеня 2001 | ||
Папярэднік: | Джордж Г. У. Буш | |
Пераемнік: | Джордж У. Буш | |
| ||
11 студзеня 1983 — 12 снежня 1992 | ||
| ||
3 студзеня 1977 — 9 студзеня 1979 | ||
Папярэднік: | Джым Такер | |
Партыя: | Дэмакратычная партыя ЗША | |
Адукацыя: | Джорджтаўнскі ўніверсітэт Універсітэцкі каледж (Оксфард) Ельская школа права | |
Дзейнасць: | палітык, дзяржаўны дзеяч | |
Месца працы: | ||
Член у: | ||
Веравызнанне: | баптыст | |
Нараджэнне: | 19 жніўня 1946[1][2][3] (72 гады) | |
Бацька: | Уільям Джэферсан Блайт-малодшы[d] | |
Маці: | Вірджынія Дэл Кэсідзі[d] | |
Жонка: | Хілары Клінтан | |
Дзеці: | Чэлсі (нар. 1980) | |
Сайт: | clintonlibrary.gov | |
Аўтограф: | ![]() | |
Узнагароды: | ||
Змест
БіяграфіяПравіць
Клінтан нарадзіўся і вырас у Арканзасе, і з’яўляецца выпускніком Джорджтаўнскага ўніверсітэта, дзе ён быў членам груп Kappa Kappa Psi і Phi Beta Kappa, і атрымаў стыпендыю Родса для навучання ў Оксфардскім універсітэце. У 1975 годзе ажаніўся з Хілары Клінтан, якая з 2009 па 2013 год была Дзяржаўным сакратаром ЗША. Абодва Клінтаны атрымалі юрыдычную ступень юрыдычнага факультэта Ельскага ўніверсітэта, дзе яны і пачалі сустракацца.
Да вылучэння на пасаду прэзідэнта Біл Клінтан быў губернатарам штата Арканзас з 1979 па 1981 год і з 1983 па 1992 год, а да таго Генеральным пракурорам штата Арканзас з 1977 па 1979 г. Як губернатар штата Арканзас, Клінтан перапрацаваў сістэму дзяржаўнай адукацыі, а таксама служыў у якасці старшыні Нацыянальнай асацыяцыі губернатараў. Будучы членам Дэмакратычнай партыі Клінтан ідэалагічна быў Новым дэмакратам, а яго палітыка адлюстроўвала філасофію кіравання цэнтрысцкага «Трэцяга шляху».
Першы тэрмін (1993—1997 гг.)Правіць
Клінтан быў абраны прэзідэнтам у 1992 г., перамогшы дзеючага прэзідэнта Джорджа Буша. Ва ўзросце 46 гадоў Біл Клінтан быў трэцім самым маладым прэзідэнтам, і першым з пакалення бэбі-бумераў. Час прэзідэнтства Клінтана прыпаў на адзін з самых працяглых перыядаў эканамічнага росту ў амерыканскай гісторыі. Клінтан падпісаў закон аб Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі. Пасля няўдалай спробы правесці рэформы ў сферы нацыянальнай аховы здароўя, Дэмакратычная партыя атрымала паразу на выбарах, а Рэспубліканская партыя атрымала кантроль над Кангрэсам у 1994 г., упершыню за апошнія 40 гадоў. Праз два гады Клінтан стаў першым дэмакратам пасля Франкліна Рузвельта, які быў абраны прэзідэнтам двойчы. Клінтан правеў рэформу сістэмы сацыяльнага забеспячэння і праграмы дзяржаўнага медыцынскага страхавання абароны дзяцей, што забеспечыла медыцынскае страхаванне для мільёнаў дзяцей.
Наведаў Беларусь з афіцыйным візітам 15 студзеня 1994. Ва ўрочышчы Курапаты была ўсталявана мемарыяльная «лава Клінтана» (памятны знак «Ад народу ЗША народу Беларусі дзеля памяці»).
Другі тэрмін (1997—2001 гг.)Правіць
У 1998 г. адбылася працэдура імпічмента Клінтана Палатай прадстаўнікоў за дачу ілжывых паказанняў перад вялікім журы і стварэння перашкодаў выкананню правасуддзя ў ходзе судовага працэсу супраць яго, звязаныя з скандалам ў Белым доме (а пазней і з Міністэрствам абароны) работніцай Белага Дома Монікай Левінскі. Клінтан быў апраўданы Сенатам ЗША ў 1999 годзе і застаўся на пасадзе для сканчэння тэрміну сваіх паўнамоцтваў. Бюджэтнае ўпраўленне Кангрэсу ЗША паведаміла аб прафіцыце бюджэту ў перыяд з 1998 па 2000 гг., за апошнія тры гады прэзідэнцтва Клінтана. У знешняй палітыцы Клінтан пачаў ваенную інтэрвенцыю ЗША ў войнах у Босніі і Косава, падпісаў закон аб вызваленні Ірака ад Садама Хусейна, а таксама ўдзельнічаў сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Кэмп-Дэвідзе ў 2000 г. для дасягнення ізраільска-палестынскага мірнага дагавора.
Выніковы эканамічны даклад прэзідэнта Б. Клінтана ў студзені 2001 г. канстатаваў рост у параўнанні з перыядам 1973–1995 гг. больш чым у 2 разы прадукцыйнасці працы, нізкі ўзровень беспрацоўя і інфляцыі, ліквідацыю дэфіцыту дзяржаўнага бюджэту і больш хуткія, у параўнанні з іншымі развітымі краінамі, тэмпы росту даходаў насельніцтва[5].
Пасля прэзідэнцтваПравіць
Клінтан пакінуў сваю пасаду з найвышэйшым рэйтынгам адабрэння, чым любы іншы прэзідэнт ЗША пасля Другой сусветнай вайны. Пасля гэтага Клінтан прымаў удзел у шматлікіх публічных выступах і гуманітарнай дзейнасці. Клінтан стварыў Фонд Клінтана для вырашэння міжнародных праблем, такіх як прафілактыка СНІДу і глабальнага пацяплення. У 2004 г. Клінтан апублікаваў сваю аўтабіяграфічную кнігу Маё жыццё. Клінтан заставаўся актыўным у палітыцы, праводзячы кампаніі за кандыдатаў ад Дэмакратычнай партыі, у тым ліку кампаніі яго жонкі ў Дэмакратычнай прэзідэнцкай намінацыі ў 2008 і 2016 гадах, а таксама кампаніі па выбарах прэзідэнта ЗША Барака Абамы ў 2008 і 2012 гадах.
У 2009 г. Клінтан быў прызначаны Спецыяльным пасланнікам Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Гаіці, і пасля землятрусу ў Гаіці 2010 г. Клінтан сумесна з Джорджам Бушам сфармавалі Клінтан Буш Гаіці фонд. Пасля сыходу з пасады дзейнасць Клінтана была высока ацэненая ў рыйтынгах прэзідэнтаў ЗША.
Сям’яПравіць
Жонка Хілары Клінтан — 67-ы Дзяржсакратар ЗША (2009—2013).
Дачка Чэлсі Клінтан — кардыёлаг (нар. 27 лютага 1980 г.). Выйшла замуж у ліпені 2010 г.
УзнагародыПравіць
- Ордэн Белага льва I ступені на ланцугу (Чэхія, 1998)
- Гранд-кампаньён ордэна Лагоху (Папуа — Новая Гвінея, 2006)
- Ордэн Добрай Надзеі I ступені (ПАР)
Зноскі
- ↑ Bill Clinton // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bill Clinton // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bill Clinton // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/1992/07/17/news/the-party-s-over-bill-clinton-democratic-team-opens-by-appealing-to-middle-class.html
- ↑ Варывончык І.В. Палітыка кіруючых адміністрацый і тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця ЗША (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.) // Весцi БДПУ. Серыя 2. Гісторыя. Філасофія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Культуралогія. № 3(53) 2007
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3., С.344-345