Уільям Фелтан «Біл» Расел (англ.: William Felton "Bill" Russell; 12 лютага 1934, Манро, Луізіяна — 31 ліпеня 2022, Мерсер-Айленд, Вашынгтон) — амерыканскі прафесійны баскетбаліст. Гуляў на пазіцыі цэнтравога, за каманду НБА «Бостан Селтыкс». Пяць разоў прызнаваўся самым каштоўным гульцом НБА і 12 разоў браў удзел у матчах усіх зорак. Расел быў асноватворнай часткай дынастыі Селтыкс, выйграўшы 11 разоў тытул чэмпіёна НБА за свае 13 гадоў кар’еры. Разам з хакеістам Анры Рышарам, які гуляў за клуб НХЛ «Манрэаль Канадыенс», Раселу належыць рэкорд па колькасці выйграных тытулаў чэмпіёна ў паўночнаамерыканскіх спартыўных лігах. Да пачатку прафесійнай кар’еры, Расел гуляў за каманду Універсітэта Сан-Францыска і выйграў два тытулы чэмпіёна NCAA (1955, 1956). Таксама выйграў залатыя медалі на Летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года, з’яўляючыся капітанам зборнай ЗША.

Баскетбол
Біл Расел
англ.: Bill Russell
Агульная інфармацыя
Імя пры нараджэнні англ.: William Felton Russell
Нарадзіўся 12 лютага 1934(1934-02-12)[1]
Памёр 31 ліпеня 2022(2022-07-31)[2][3][…] (88 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 208 см
Вага 98 кг
Пазіцыя цэнтравы
Клубная кар’ера[* 1]
1953—1956 Сан-Францыска Донс[d]
1956—1969 Бостан Селтыкс
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзякуючы свайму росту (2,08 метра), ён добра блакаваў кідкі супернікаў, што з’яўлялася адной з асноўных прычын поспехаў «Бостан Селтыкс». Таксама Расел натхняў гульцоў каманды на гульню ў абароне. Апроч гэтага Расел добра гуляў на падборах. Ён 4 разы быў лідарам НБА па падборах і займае другое месца за ўвесь час па падборах і па падборах у сярэднім за гульню. Таксама Расел з’яўляецца адным з двух гульцоў у гісторыі лігі (другі Уілт Чэмберлен), які здзейсніў 50 падбораў за гульню. Хоць ён ніколі не быў асноўным гульцом «Селтыкс» па набіранні ачкоў, за сваю кар’еру набраў 14522, пры эфектным асіставанні партнёрам па камандзе.

Расел быў адным з першых цемнаскурых гульцоў НБА нароўні з такімі гульцамі, як Эрл Лойд, Чак Купер і Натаніель Кліфтан, стаўшы першым афраамерыканцам, якія дамагліся статусу суперзоркі НБА. Ён тры сезоны (1966—1969) выконваў абавязкі гуляючага трэнера, стаўшы першым цемнаскурым трэнерам НБА. За свае дасягненні па абароне грамадзянскіх правоў як на паркеце, так і па-за ім, Расел быў удастоены Прэзідэнцкага медаля Свабоды ад Барака Абамы ў 2011 годзе.

Зноскі

  1. Bill Russell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б (unspecified title) — 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
  3. Baloncesto, NBA | Fallece a los 88 años de edad Bill Russell, ganador de 11 campeonatos de la NBA — 2022. Праверана 31 ліпеня 2022.
  4. College Basketball at Sports-Reference.com Праверана 28 ліпеня 2020.