Адкрыць галоўнае меню

Гары Ліліс «Бінг» Кросбі (англ.: Harry Lillis «Bing» Crosby; 3 мая 1903 — 14 кастрычніка 1977) — амерыканскі спявак і акцёр, адзін з самых паспяховых выканаўцаў у свеце (у ЗША ў Кросбі 41 песня займала 1-е месца). Пачынальнік і майстар эстрадна-джазавай крунерскай манеры спеваў. Вядомы як выканаўца многіх «вечназялёных» джазавых шлягераў і хітоў у стылях свінг і дыксіленд.

Бінг Кросбі
англ.: Bing Crosby
Партрэт
Род дзейнасці: акцёр, спявак, джазмен, сцэнарыст, кінаакцёр, радыёвядучы, тэатральны акцёр
Дата нараджэння: 3 мая 1903(1903-05-03)[1][2][3] ці 2 мая 1903(1903-05-02)[4]
Месца нараджэння:
Дата смерці: 14 кастрычніка 1977(1977-10-14)[5][1][3] (74 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Жонка: Kathryn Crosby[d] і Dixie Lee[d]
Дзеці: Gary Crosby[d], Lindsay Crosby[d], Mary Crosby[d], Nathaniel Crosby[d], Phillip Crosby[d], Dennis Crosby[d] і Harry Crosby[d]
Альма-матар:
Партыя:
Узнагароды і прэміі:
Сайт: bingcrosby.com
Commons-logo.svg Бінг Кросбі на Вікісховішчы

Яго кар'ера доўжылася з 1926 да самай смерці ў 1977. Кросбі пачынаў у сімфаджазавым аркестры Пола Уайтмена, супрацоўнічаў з Луі Армстрангам (сумесна з Армстронгам запісаў песню «Gone Fishin»), здымаўся ў кіно, вёў уласныя тэлешоў. Зараз яго больш памятаюць па яго калядных песнях (яго хіт «White Christmas» занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса; яму да гэтага часу належыць мноства рэкордаў у галіне гуказапісу). Акрамя таго, Кросбі як акцёр карыстаўся не меншай папулярнасцю.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bing Crosby // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bing Crosby // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Bing Crosby // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  5. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.