У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Бітва — форма ваенных дзеянняў — складавая частка аперацыі; сукупнасць найбольш важных і напружаных баёў і ўдараў, аб'яднаных адзінай задумай, якія праводзяцца пэўнымі групоўкамі войскаў (сіл) і скіраваныя на выкананне адной аператыўнай задачы[1].

У рамках адной аперацыі могуць адбывацца некалькі бітваў, якія ажыццяўляюцца адначасова ці паслядоўна, на ўсім фронце ці на асобным кірунку. Да з'яўлення ў ваенным майстэрстве паняцця «аперацыя» бітва была асноўнай формай дзеянняў армій.

Да пачатку 20 ст. бітвы падзяляліся на генеральныя (вальныя) і часткавыя (звычайныя), а само паняцце часта атаясамлялася з паняццем «бой». Таксама з 20 ст. «бітвай» сталі называць рад адначасовых і паслядоўных наступальных і абарончых аперацый буйных груповак войск на важнейшых кірунках або тэатрах ваенных дзеянняў у мэтах дасягнення стратэгічных вынікаў у вайне (ваеннай кампаніі) — напрыклад, Курская бітва і інш.

Адрозніваюць бітвы: агульнавайсковыя, паветраныя, проціпаветраныя і марскія. Паводле мэтаў і відаў ваенных дзеянняў бітвы бываюць наступальнымі і абарончымі.


Зноскі

  1. ВЭС-83.

Літаратура

правіць