Бітва за Бені-Валід

Бітва за Бені-Валід — адна з бітваў грамадзянскай вайны ў Лівіі.

Бітва за Бені-Валід
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Лівіі (2011)

Дата 8 верасня17 кастрычніка 2011
Месца Бені-Валід
Вынік перамога ПНС
Праціўнікі
Лаялісты
Дарфурскія найміты[1]
ПНС
 НАТА
Сілы бакоў
150—1200 байцоў 5000 байцоў
Страты
як мінімум 9 забітых 85—91 забітых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Да 10 верасня дзейнічаў ультыматум, згодна з якім войскам Кадафі, «каб пазбегнуць далейшага кровапраліцця», прапаноўвалася здаць гарады Сірт і Бені-Валід без бою. Аднак адсутнасць асаблівага ўплыву старэйшын на лаяльныя Кадафі арміі ў горадзе, звялі на нішто спробы прадстаўнікоў Пераходнага Нацыянальнага Савета Лівіі. Сутыкненні 9 верасня цалкам перакрэслілі далейшыя перспектывы падобных перамоваў[2][3]

10 верасня паўстанцкія сілы ПНС, пры падтрымцы ВПС НАТА, пайшлі на штурм горада[4]. Да 11 верасня яны змаглі захапіць паўночны ўезд. 12—13 верасня мяцежнікі захапілі паўночна-заходнія раёны Бені-Валіда[5]. На наступны дзень наступіла зацішша.

16 верасня з’явілася інфармацыя аб пачатку новага штурму Бені-Валіда[6], у выніку якога, як паведаміла агенцтва Reuters, войскам мяцежнай арміі ўдалося захапіць «даліну, якая вядзе да цэнтра горада»[7]. У далейшым паведамлялася, што гэты штурм таксама поспехам не ўвянчаўся. У гэты ж час паведамлялася аб павелічэнні колькасці дэзерціраў у шэрагах ПНС[8].

26 верасня пасля начнога артабстрэлу пазіцый войск Кадафі ў горадзе часці ПНС пачалі новы напад на горад, ужо з удзелам танкаў і зенітных гармат[9]. На працягу наступных двух тыдняў яны захоплівалі адзін квартал за адным, уключаючы аэрапорт[10]. 17 кастрычніка горад быў цалкам узяты[11].

Заўвагі

правіць