Бітва за Брытанію

Бітва за Брытанію — авіяцыйная бітва Другой сусветнай вайны, якая доўжылася з 9 ліпеня па 30 кастрычніка 1940 года. Тэрмін «Бітва за Брытанію» упершыню скарыстаўся прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі сэр Уінстан Чэрчыль, назваўшы так спробу Трэцяга рэйха заваяваць панаванне ў паветры над поўднем Англіі і падарваць баявы дух брытанскага народа. Падчас бязлітасных паветраных баёў Каралеўскія ВПС Вялікабрытаніі (РАФ) адбілі спробы ВПС Трэцяга рэйха заваяваць панаванне ў паветры, знішчыць брытанскія ВПС, разбурыць прамысловасць і інфраструктуру краіны, дэмаралізаваць насельніцтва і тым самым прымусіць Вялікабрытанію да капітуляцыі ці заключэння міру.

Бітва за Брытанію
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Назіральнік на даху ў Лондане
Назіральнік на даху ў Лондане
Дата 9 ліпеня30 кастрычніка 1940
Месца Паветраная прастора Вялікабрытаніі, галоўным чынам паўднёвая яго частка і праліў Ла-Манш
Вынік Перамога Вялікабрытаніі
Праціўнікі
Вялікабрытанія Брытанская імперыя


Сцяг Польшчы Польшча
Flag of the Czech Republic.svg Чэхаславакія

Сцяг Нацысцкай Германіі Германія

Італія Італія

Камандуючыя
Сцяг Вялікабрытаніі Х'ю Даўдынг
Сцяг Вялікабрытаніі Трафард Лі-Мэлары
Сцяг Нацысцкай Германіі Герман Герынг
Сцяг Нацысцкай Германіі Альберт Кесельрынг
Сілы бакоў
1963 самалётаў 4074 самалётаў
Страты
544 чалавекі,

1547 самалётаў збіта[крыніца?]

2500 чалавек,

1887 самалётаў збіта[крыніца?]

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва за Брытанію з’явілася першай ваеннай кампаніяй, у якой удзельнічалі выключна ВПС і сілы проціпаветранай абароны. З ліпеня 1940 асноўнымі мэтамі нямецкіх бамбардзіровак з’яўляліся прыбярэжныя канвоі і марскія базы, такія як Портсмут, але ўжо праз месяц люфтвафэ пераключыліся на англійскія аэрадромы. Падчас бітвы люфтвафэ таксама падвяргалі бамбардзіроўцы авіяцыйныя заводы і аб’екты наземнай інфраструктуры. У канчатковым выніку, люфтвафэ звярнуліся да тактыкі застрашвальнага бамбакідання і нападам на аб’екты, якія маюць вялікае палітычнае значэнне.

Няздольнасць Германіі да выканання пастаўленых перад пачаткам кампаніі задач лічыцца першым паражэннем Трэцяга рэйха ў Другой сусветнай вайне і адным з яе паваротных пунктаў. У тым выпадку, калі б Германіі ўдалося дамагчыся перавагі ў паветры, Адольф Гітлер планаваў аперацыю «Марскі леў» — уварванне ў Вялікабрытанію з мора і паветра.

«Дзень Бітвы за Брытанію» адзначаецца ў Вялікабрытаніі 15 верасня; паводле меркавання англічан, страты, панесеныя нямецкімі ВПС у гэты дзень у 1940 годзе, вымусілі германскае камандаванне прызнаць немагчымасць зламаць абарону Брытанскіх астравоў і маральны дух брытанцаў.

СпасылкіПравіць