Бітва за Долінскае
Бітва за Долінскае — узброены канфлікт, які адбыўся ў сяле Долінскае ў 25 кіламетрах на паўночны захад ад сталіцы Чачні Грознага і быў першай буйной наземнай сутычкай Першай чачэнскай вайны. Расійскія войскі, якія знаходзіліся на подступах да Грознага, пад Долінскім панеслі першыя баявыя страты ў прамым сутыкненні з дудаеўскай арміяй.
Бітва за Долінскае | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая чачэнская вайна | |||
Дата | 12—22 снежня 1994 года | ||
Месца | Долінскае , Чачня | ||
Вынік | Перамога ЧРІ | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадгісторыя
правіцьПадчас вываду войскаў з тэрыторыі Чачні, пасля абвяшчэння Дудаевым незалежнасці, у 1991—1992 гадах, 16 баявых машын БМ-21 «Град» і каля 1000 НУРС да іх былі захопленыя чачэнскімі баевікамі на складах і ваенных базах былой Савецкай арміі. Захопленыя РСЗА былі ўключаны ў склад арміі самаабвешчанай Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыі. 11 снежня 1994 падраздзяленні Мінабароны і МУС Расіі ўвайшлі на тэрыторыю Чачні на падставе ўказа прэзідэнта РФ Барыса Ельцына «Аб мерах па спыненні дзейнасці незаконных узброеных фармаванняў на тэрыторыі Чачэнскай Рэспублікі і ў зоне асеціна-інгушскага канфлікту».
Ход бітвы
правіцьБой пачаўся 12 снежня 1994 года, калі шэсць афіцэраў (у тым ліку два палкоўнікі) і 13 радавых ПДВ Расіі загінулі ў выніку раптоўнага абстрэлу з рэактыўных сістэм залпавага агню 9К51 «Град» па наступаючай калоне бранятэхнікі 106-й дывізіі ПДВ і 56-й брыгадзе ПДВ[2]. Расійскі бок неадкладна нанёс авіяўдары з баявога верталёта і штурмавікоў па пазіцыях Чачні[3].
Наступствы
правіцьДа 22 снежня 1994 года Долінскае працягвала трымацца ад расійскага агню[4]. Расійскія сілы страцілі 21 салдата забітымі ў першай атацы і прызналі страту да 200 чалавек у агульным баі, паводле чачэнскага камандзіра Хусейна Ікшанава[5].
Зноскі
- ↑ 01 июля 2000 г . Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2011. Праверана 25 мая 2015.
- ↑ Felgenhauer Архівавана 6 снежня 2006 года. Navy.mil
- ↑ Chechnya The Guardian
- ↑ Chechnya Архівавана 1 снежня 2007 года. Knox Army.mil
- ↑ Iskhanov interview Small Wars Journal
Спасылкі
правіць- Scrambling for cover as gunfire fills the sky, The Guardian, December 13, 1994