Бітва за Мараві

Бітва за Мараві[9] — узброены канфлікт у горадзе Мараві, правінцыя Паўднёвы Ланаа, паміж філіпінскім урадам і ісламісцкімі ўзброенымі групоўкамі Маўтэ (падраздзяленне ІДІЛ) і «Абу Саяф», які пачаўся 23 мая 2017 года[10].

Бітва за Мараві
Асноўны канфлікт: Унутраны ўзброены канфлікт на Філіпінах
Пажар пасля авіяцыйнага налёту ВПС Філіпін, 15 чэрвеня 2017.
Пажар пасля авіяцыйнага налёту ВПС Філіпін, 15 чэрвеня 2017.
Дата 23 мая23 кастрычніка 2017
Месца Мараві, Паўднёвы Ланаа, Філіпіны
Вынік Рашучая перамога філіпінскай арміі
Праціўнікі
Flag of the Philippines.svg Філіпіны
пры падтрымцы:
ShababFlag.svg Ісламская дзяржава:
Камандуючыя
Філіпіны Раналда Батістута AQMI Flag asymmetric.svg Існілон Хапілон
Сілы бакоў
3000 ваенных і паліцыянтаў(ліпень)
6500 ваенных і паліцыянтаў (верасень)
звыш за 1000 баевікоў
Страты
168 забітых, 1400 параненых 978 забітых, 12 палонных
Агульныя страты
87 мірных грамадзян загінулі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паводле афіцыйнай версіі, сутыкненні пачаліся, калі ўрадавыя войскі пачалі аперацыю ў горадзе з мэтай захапіць Існілона Хапілона — лідара «Абу Саяф», пасля атрымання інфармацыі, што Хапілон знаходзіцца ў горадзе, дзе, магчыма, праходзіць яго сустрэча з баевікамі Маўтэ[11][12]. Сілы Хапілона адкрылі агонь па арміі і паліцыянтам, пазней да іх далучыліся баевікі групоўкі «Маўтэ», якія, магчыма, нясуць адказнасць за тэракт у Даваа[13] ў 2016 годзе[14].

Групоўка Маўтэ напала на ваенную базу Рана і на некалькі будынкаў у горадзе, уключаючы гарадскую галерэю, Універсітэт Мінданаа, бальніцу і гарадскую турму. Таксама баевікі захапілі галоўную вуліцу і падпалілі царкву Святой Марыі, сярэднюю школу і каледж Дансалан[15].

ПерадгісторыяПравіць

Узброеныя сілы Філіпін (УСФ) заявілі, што баявыя дзеянні ў Мараві пачаліся з нападу баевікоў у ходзе аперацыі, якая праводзіцца вайскоўцамі ў супрацоўніцтве з Філіпінскай Нацыянальнай паліцыяй. Урадавыя сілы бяспекі атрымалі паведамленне, што баевікі «Абу Саяф» на чале з Існілонам Хапілонам былі ў Мараві, каб, магчыма, сустрэцца з баевікамі «Маўтэ». Міністэрства юстыцыі ЗША назвала Хапiлона «самым адшукваесым тэрарыстам», прызначыўшы ўзнагароду ў $5 млн за яго злоў.

Напад на горадПравіць

Перастрэлкі паміж урадавымі войскамі і баевікамі пачаліся прыкладна ў 14:00 23 мая 2017 года. Сутыкненне адбылося ў раёне Башак Малутлут, калі Хапілон выклікаў баевікоў Маўтэ. Апошнія занялі бальніцу Амаі-Пакпак і загадалі ўсім супрацоўнікам пакінуць яе. Баевікі замянілі тагальскі сцяг на чорны сцяг, які выкарыстоўваецца Ісламскай дзяржавай.

103-я брыгада філіпінскай арміі, дыслакаваная ў лагеры Рана, была атакаваная больш чым пяццюстамі банвікамі групоўкі Маўтэ[16]. Шэраг баевікоў, што былі на вуліцах Мараві, дасталі сцягі ІДІЛ[17].

Горад быў заблякаваны; баевікі Маўтэ падпалілі некалькі будынкаў і дамоў, некалькі дзясяткаў баевікоў занялі мэрыю горада, з двух турмаў былі вызваленыя 107 зняволеных. З-за баёў былі пашкоджаны лініі электраперадач[18]. Дарогі ў Мараві былі заблакаваныя як з боку ўрадавых сілаў, так і з боку баевікоў.

Па некаторых дадзеных, баевікі Маўтэ выкрадалі мірных жыхароў; у прыватнасці, групоўка скрала святара і некалькі прыхаджан, запатрабаваўшы ад урадавых войскаў спыніць наступленне[19].

Сутыкнення справакавалі масавы адток жыхароў з горада і прылеглых раёнаў, з прычыны чаго хутка ўтварыліся шматкіламетровыя коркі на шляху ў Іліган і Кагаян-дэ-Ора[20]. Па меншай меры адзінаццаць грамадзянскіх асоб былі забітыя падчас перастрэлак[21][22][23]. Таксама быў пакараны супрацоўнік паліцыі.

Аперацыя ўрадавых сілПравіць

Пасля пачатку баёў прэзідэнт Філіпін Радрыга Дутэртэ абвясціў 23 мая ў 22:00 у Мінданаа ваеннае становішча. Згодна з Канстытуцыяй 1987 г., ваеннае становішча будзе доўжыцца 60 дзён. Апроч іншага, Дутэртэ вырашыў скараціць свой візыт у Расію[24], дзе, у ліку іншага, планаваў выступіць з лекцыяй у сценах МГІМА[25].

Віцэ-прэзідэнт краіны Лені Рабрэда заклікала да адзінства, у той час як урадавыя войскі працягвалі ўдзельнічаць у перастрэлцы з мясцовай тэрарыстычнай групоўкай у Мараві[26].

24 маяПравіць

24 мая прыбыло падмацаванне ўрадавых войскаў, ваенныя аднавілі кантроль над бальніцай Амаі Пакпак. 120 мірных жыхароў былі выкарыстаны ў якасці жывога шчыта групоўкай «Маўтэ» для таго, каб пакінуць бальніцу[27]. Філіпінскія ваенныя адбілі мэрыю і Універсітэт Мінданаа[28].

25 маяПравіць

25 мая адбыліся баі ў раёне Паўднёвага Ланаа. Баевікі «Маўтэ» і «Абу Саяф» былі заўважаныя на асноўных дарогах горада і мастах. Філіпінскія ваенныя пачалі бамбаванне трох вёсак, дзе былі заўважаныя рэшткі групоўкі.

Паступіла паведамленне, што два малайзійскіх тэрарыста, якія былі з Існілонам Хапілонам у Мараві з мэтай стварэння ісламскай дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі, былі ў ліку баевікоў, забітых таго ж дня. Некаторыя крыніцы таксама паведамілі, што ў выніку гарадскіх перастрэлак былі забітыя саудаўскія арабы і інданезійцы, звязаныя з Ісламскай дзяржавай[29]. 26 баевікоў «Маўтэ» былі забітыя; па паведамленнях тэрарыстаў, у баях таксама было забіта 39 ваеннаслужачых філіпінскай арміі[30].

26 маяПравіць

На прэс-брыфінгу ў Даваа, брыгадны генерал Оэсцітута Падылья пацвердзіў, што ў ліку баевікоў, якія ўдзельнічаюць у гарадскіх баях, ёсць грамадзяне замежных дзяржаў;[31] шэсць з дванаццаці забітых у апошняй перастрэлцы баевікоў — замежнікі. Падылья паведаміў аб малайзійцах, інданезійцаў, сінгапурцах і асобах неўсталяванай нацыянальнасці, якія ваююць на баку баевікоў[32].

29 верасняПравіць

Узброеныя сілы Філіпін завяршылі аперацыю па зачыстцы ад тэрарыстаў ключавога раёна горада Мараві. У ходзе аперацыі была таксама вызвалена ад баевікоў мячэць Бата, якая стала ключавым месцам абароны баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Маўтэ»[33].

16 кастрычнікаПравіць

На 16 кастрычніка з моманту пачатку аперцыі знішчана больш як 820 баевікоў, звязаных з «Ісламскай дзяржавай». Тады жа былі ліквідаваныя Існілон Хапілон, які раней быў прызначаны эмірам крыла тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава« і Амархаям Маўтэ — верхавод групоўкі «Маўтэ»[34].

23 кастрычнікаПравіць

Міністр абароны Філіпін Дэльфін Лорензана заявіў, што баявыя дзеянні ў горадзе Мараві супраць баевікоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» спыненыя[35].

РэакцыяПравіць

Сацыяльныя сеткіПравіць

Рэакцыя на ўвядзенне ваеннага становішча ў сацыяльных сетках была неадназначная: некаторыя жыхары выказалі занепакоенасць увядзеннем надзвычайнага становішча[36]. На фоне паведамленняў аб захопе «Маўтэ» грамадскіх і прыватных устаноў у Мараві, малітвы апанавалі сацыяльныя сеткі днём з хэштегам #PrayForMarawi (з англ. маліся за Мараві)[37][38]. Многія Філіпінскія тэлевядучыя выказалі падтрымку урадавым войскам у барацьбе супраць тэрарыстычнай групоўкі «Маўтэ» у Мінданаа[39].

Мусульманская абшчынаПравіць

Тагальскі цэнтр ісламу і дэмакратыі асудзіў дзеянні баевікоў і заявіў, што гэтыя дзеянні супярэчаць вучэнню ісламу. Мусульманская група адзначыла, што інцыдэнт адбыўся ў той час, калі мусульмане рыхтаваліся да Рамадану, што толькі пацвярджае супярэчнасць іх рэлігіі[40].

Зноскі

  1. MNLF in Marawi on standby to fight against Maute(недаступная спасылка) (3 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2018. Праверана 27 May 2017.
  2. Pia Gutierrez. [http: //news.abs -cbn.com/news/05/31/17/duterte-milf-create-peace-corridor-in-marawi Duterte, MILF create 'peace corridor' in Marawi], ABS-CBN News (31 May 2017). Праверана 1 June 2017.(недаступная спасылка)
  3. Viray, Patricia Lourdes. Fact check: Duterte's claims on US aid to military, The Philippine Star (24 October 2017). Праверана 24 October 2017.
  4. U.S. provides 'technical assistance' to troops in Marawi - AFP (6 June 2017). Праверана 7 June 2017.
  5. US Special Forces Helping Philippines Fight Militants in Marawi. Reuters.com. Праверана 10 June 2017.
  6. Australia to send spy planes to help Philippines fight militants, Reuters (23 June 2017).
  7. Duterte thanks China for firearms, ammo vs Mautes(недаступная спасылка). Cnnphilippines.ocm. Архівавана з першакрыніцы 20 лістапада 2017. Праверана 16 October 2017.
  8. Duterte thanks Netanyahu for help in ending Marawi siege. Aljazeera English. Праверана 7 September 2018.
  9. Marawi Clash: Special coverage. Rappler (25 мая 2017). Праверана 26 May 2017.
  10. Marawi crisis: What we know so far. The Philippine Star (25 мая 2017). Праверана 25 May 2017.
  11. TIMELINE: Maute attack in Marawi City. ABS-CBN News (23 мая 2017). Праверана 24 May 2017.
  12. AFP: Marawi clashes part of security operation, not terrorist attack, The Philippine Star (23 May 2017). Праверана 23 May 2017.
  13. Взрыв в филиппинском Давао: погибли 10 человек(англ.), BBC Русская служба (2 верасня 2016). Праверана 20 кастрычніка 2017.
  14. Nery, J.. Key facts about a tumultuous Tuesday in Marawi City. Philippine Daily Inquirer (24 мая 2017). Праверана 24 May 2017.
  15. UCCP Statement on the Burning of Dansalan College. Праверана 25 May 2017.
  16. Gov't forces, Maute group clash in Marawi City, CNN Philippines (23 May 2017). Праверана 23 May 2017.
  17. Maute Group waves ISIS black flag on Marawi streets. Rappler (23 мая 2017). Праверана 24 May 2017.
  18. Fernandez, E.O.. WE’RE NOT OK: Marawi mayor, residents confirm fires in city, blackout, gunfire. Philippine Daily Inquirer (23 мая 2017). Праверана 24 May 2017.
  19. CATHEDRAL TORCHED Maute group holds hostage Marawi priest, several parishioners —bishop. GMA News (24 мая 2017). Праверана 24 May 2017.
  20. Lagsa, B.. Thousands flee Marawi to eacape clashes. Rappler (24 мая 2017). Праверана 24 May 2017.
  21. Gagalac, R.. At least 2 civilians dead in Marawi attack. ABS-CBN News (24 мая 2017). Праверана 24 May 2017.
  22. Bajo, A.F.. Maute group ties up, shoots dead 9 civilians in Marawi. GMA News (24 мая 2017). Праверана 25 May 2017.
  23. 9 na sibilyan na napadaan sa checkpoint ng Maute sa Marawi, brutal na pinatay (таг.). GMA News. Праверана 25 May 2017.
  24. Morales, Yvette. Duterte declares martial law in Mindana, CNN Philippines (24 May 2017). Праверана 24 May 2017.
  25. Лично убивавшего людей президента Филиппин Дутерте МГИМО сделал почетным доктором, Московский Комсомолец
  26. Leni calls for unity amid Marawi siege, ABS-CBN News (24 May 2017). Праверана 24 May 2017.
  27. Zambrano, Chiara. Military rescues 42 teachers trapped during Marawi clash. ABS-CBN News (24 мая 2017). Праверана 24 May 2017.
  28. Zambrano, C.. Fighting reignites in Marawi. ABS-CBN News (25 мая 2017). Праверана 25 May 2017.
  29. Vanar, M.. Two Malaysians killed in Marawi City battle. The Star (Malaysia) (25 мая 2017). Праверана 25 May 2017.
  30. AFP: Marawi clearing operations ongoing - CNN Philippines Архівавана 16 лютага 2019.
  31. Lim, A.. AFP: Foreign terrorists are fighting alongside Maute group in Marawi(недаступная спасылка). The Standard (26 мая 2017). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2018. Праверана 26 May 2017.
  32. Dancel, R.. Singaporean among foreign fighters involved in ISIS-linked insurgency in southern Philippines' Marawi. The Straits Times (26 мая 2017). Праверана 26 May 2017.
  33. Филиппинские войска завершили зачистку ключевого района Марави (руск.). therussiantimes.com. Праверана 14 кастрычніка 2017.
  34. На Филиппинах ликвидированы два главаря примкнувших к ИГ террористических группировок(руск.), ТАСС . Праверана 20 кастрычніка 2017.
  35. Власти Филиппин объявили о разгроме ИГ на территории страны . Праверана 23 кастрычніка 2017.
  36. Netizens terrified or trusting of martial law in Mindanao. Rappler.com (14 мая 2017). Праверана 25 мая 2017.
  37. #PrayForMarawi trends on social media, CNN Philippines (24 May 2017). Праверана 24 May 2017.
  38. Cupin, Bea. PNP: Limit Marawi posts to 'what you know, what you see', Rappler (24 May 2017). Праверана 24 May 2017.
  39. Nelz, Jay Nelz. Pinoy Celebrities React To Ongoing Marawi City Clash. Philippine News. PhilNews.ph (24 мая 2017). Праверана 25 May 2017.
  40. MILF condemns terror attack in Marawi, ABS-CBN News (25 May 2017). Праверана 25 May 2017.

СпасылкіПравіць