Бітва за Эр-Раку (2017)

Баі за Эр-Раку — пятая фаза наступлення на Эр-Раку, якая праводзілася Дэмакратычнымі сіламі Сірыі супраць джыхадзістаў Ісламскай дзяржавы ў горадзе Рака. Першыя баі пачаліся 6 чэрвеня і былі падтрыманы авіяўдарамі міжнароднай кааліцыі. Аперацыя атрымала назву «Вялікая бітва». Ваенная аперацыя выклікала шквал крытыкі на адрас замежных сіл пад пачаткам ЗША, паколькі яна пацягнула за сабой разбурэння большай частцы горада (новая адміністрацыя праводзіла нязначныя мерапрыемства па аднаўленні) і пагаршэнне гуманітарнай сітуацыі.

Баі за Эр-Раку
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Сірыі
     Пад кантролем ДСС і саюзнікаў      Пад кантроем ІД

     Пад кантролем ДСС і саюзнікаў

     Пад кантроем ІД
Дата 6 чэрвеня17 кастрычніка 2017[1]
Месца Эр-Рака, Сірыя
Вынік Рашучая перамога ДСС і саюзнікаў.
Праціўнікі
Камандуючыя
Сілы бакоў
30 000 — 40 000 чалавек 3 000 — 5 000 чалавек
Страты
690 забіта (па даных Сірыйскага цэнтра маніторынгу за выкананнем правоў чалавека) звыш 1400 забіта, 715 запалонена[1]
Агульныя страты
1300[2] — 1800[3] мірных грамадзян загінулі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папярэднія падзеі правіць

Ужо ў чэрвені 2017 года Рака стала апошнім важным горадам, які ўсё яшчэ належаў ІДІЛ. Яна стала цэнтрам, у якім планаваліся тэрарыстычныя атакі ў еўрапейскіх краінах, чаму спрыяла засяроджванне тут вялікай колькасці замежных баевікоў. Само наступленне на горад праводзілася падраздзяленнямі Сірыйскіх дэмакратычных сіл з 6 лістапада 2016 года. Вынікам гэтага стала вызваленне ад ІДІЛ большай частцы правінцыі Рака, у тым ліку гарадоў Эс-Саура, плаціны Табка і ГЭС Баас.

Як мінімум 500 байцоў спецыяльных сіл ЗША праводзілі наземную аперацыю ў паўночнай Сірыі, каб падтрымаць курдскае наступленне на Раку. ЗША і іншыя краіны-ўдзельніцы кааліцыі забяспечвалі Сірыйскія дэмакратычныя сілы цяжкім узбраеннем, камунікацыямі і іншай дапамогай.

Баявыя дзеянні правіць

За дзень да пачатку баявых дзеянняў Ваенна-паветраныя сілы ЗША нанеслі цяжкія авіяўдары па пазіцыях баевікоў. Дэмакратычныя сілы Сірыі пачалі баявыя дзеянні на досвітку 6 чэрвеня. Сутыкненні пачаліся на поўначы, усходзе і захадзе горада. Будучы падтрыманымі міжнароднай кааліцыяй, ДСС атакавалі базу 17-й дывізіі і раён Машлаб у паўночнай частцы горада. Да канца дня ДСС занялі больш за палову раёна Машлаб, а таксама атакавалі раён Андалус на паўночным захадзе.

7 чэрвеня Дэмакратычныя сілы Сірыі вызвалілі разбураную крэпасць, якая знаходзіцца на ўскраіне горада, а афіцыйныя асобы міжнароднай кааліцыі заявілі, што паскораць вызваленне Ракі.

16 чэрвеня баевікі ІД контратакавалі і выбілі атрады ДСС з базы 17-й дывізіі, спартыўнага комплексу, а таксама практычна цалкам зачысцілі раён Сінай.

Прасоўванне курдскага апалчэння ў жніўні на поўдзень спынілася. Яны вялі перагрупоўку сіл і сродкаў і практычна па ўсёй лініі супрацьстаяння з ІД, таму перайшлі да абароны. Таксама ДСС вялі інжынерную падрыхтоўку апорных пунктаў. Тым часам урадавым сілам прэзідэнта Асада атрымалася значна рушыць наперад у правінцыі ва ўсходнім кірунку. Там яны ўвайшлі ў судотык з курдамі. На паўднёвым усходзе ад Эр-Ракі тактычныя фарміраванні сірыйскай арміі выйшлі на правы бераг Еўфрата[4].

1 верасня паведамлялася, што байцы СДС вызвалілі ад баевікоў ІД гістарычны цэнтр Ракі.

Па стане на 9 кастрычніка, як паведамляла агенцтва Associated Press, падтрыманыя амерыканцамі ўзброеныя фарміраванні ў Сірыі рыхтаваліся да заключнай атакі на часткова ўтрымліваны баевікамі «Ісламскай дзяржавы» горад Рака. Агенцтва адзначала, што гэтая аперацыя нацэлена на поўнае вызваленне горада, які ісламісты называлі сваёй сталіцай. Да гэтага 80% горада ўжо ўдалося адбіць у баевікоў ІД. Пад іх кантролем заставаліся асобныя тэрыторыі ў цэнтры і на поўначы горада.

17 кастрычніка Рака цалкам вызвалена ад ісламістаў[5].

Удзел УС ЗША правіць

У штурме Ракі прымалі ўдзел вайскоўцы Сумеснага камандавання спецыяльных аперацый ЗША (JSOC), у складзе якога знаходзіліся «Дэльта», Баявая марская адмысловая група хуткага разгортвання (DEVGRU), 24-я тактычная эскадрылля СПН ВПС (24th Special Tactics Squadron). Таксама ў аператыўным падначаленні прысутнічалі 75-ы рэйнджарскі полк і 160-ы авіяцыйны полк спецыяльнага прызначэння[6].

Першымі ў раён Ракі высунуліся байцы Дэльты і рэйнджары ў якасці штурмавых каманд у гарадской забудове. Яны выкарыстоўвалі ПНБ, цеплавізары і бясшумную зброю. У баях за Табку рэйнджарскія групы выкарыстоўвалі лёгкія верталёты сямейства Hughes 500: ударныя AH-6 і транспартныя MH-6 Little Bird, якія стаялі на ўзбраенні 160-га авіяпалка СПН. Аднак амерыканскі спецпрызн не браў на сябе ўдарную ролю ў штурме самой Ракі[6].

Акрамя таго, там з’яўляліся самалёты без апазнавальных знакаў. Уцечкі ў СМІ дазволілі ідэнтыфікаваць іх прыналежнасць да эскадрыллі E Дэльты. Пасля захопу табкінскага аэрадрома на ім размясціліся CV-22 Osprey, C-130 (у тым ліку ў варыянце для сіл СПН — MH-130). У якасці сродкаў разведкі фігураваў самалёт радыёэлектроннай барацьбы на базе CN-235, абсталяваны сродкамі візуальнай і радыёэлектроннай разведкі (РЭР). Гэта дазваляла назіраць за радыё- і сотавай сувяззю, выяўленне крыніц сігналу ў рэжыме рэальнага часу для перадачы мэтаў авіяцыі і артылерыі. Такім чынам, амерыканскія ўзброеныя сілы адсунуліся ад прамога ўдзелу ў штурме горада, падаўшы, тым не менш, саюзным фарміраванням усялякую авіяцыйную і інфармацыйную падтрымку[6].

Па паведамленнях The Washington Post, была разгорнута некаторая колькасць 155-мм гаўбіц M777 з боепрыпасамі з GPS-навядзеннем для агнявой падтрымкі 1-га батальёна 4-га палка марской пяхоты ЗША (4th Marine regiment). Гарматы размясцілі на подступах да горада[7].

Толькі за люты 2017 года авіяцыяй кааліцыі было нанесена больш за 300 авіяўдараў па наваколлі Ракі[8].

Страты правіць

Па розных ацэнках у выніку баёў загінула ад 1300 да 1800 мірных жыхароў[1][2][3][9]. Паводле незалежнай маніторынгавай групы Airwars у выніку авіяцыйных удараў кааліцыі было знішчана 3200 чалавек (баевікоў і грамадзянскіх)[3]. Па дадзеных ААН, каля 80% Ракі былі пакінуты «няжытлымі» пасля бітвы[10].

Зноскі

  1. а б в Islamic State group loses emblematic Syria stronghold Raqa(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2019. Праверана 4 кастрычніка 2019.
  2. а б John Davison. Raqqa: Isis completely driven out of Syria 'capital' by US-backed forces. The Independent (17 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 18-10-2017. Праверана 29 студзеня 2018.
  3. а б в More than 1,800 civilians killed overall in defeat of ISIS at Raqqa, say monitors
  4. «Халифат» теряет людей, технику и территории. Под ударами войск Багдада и Дамаска исламисты отступают, но не капитулируют // НГ, 21 авг 2017
  5. "Ракка освобождена от боевиков ИГИЛ". euronews [руская]. 2017-10-18. Праверана 2017-10-28.
  6. а б в Иванов, Павел. Тайную армию США, брошенную на взятие Ракки, подводят союзники (руск.). Военно-промышленный курьер (17 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2017. Праверана 1 лістапада 2017.
  7. This is the massive cannon US Marines are using to obliterate ISIS fighters in Syria (англ.). Business Insider (17 сакавіка 2017). Праверана 2 лістапада 2017.
  8. US forces just went behind enemy lines in Syria to cut off ISIS’ only escape route (англ.). Business Insider (23 сакавіка 2017). Праверана 2 лістапада 2017.
  9. Louisa Loveluck. U.S.-led airstrikes are killing hundreds of civilians in the battle for ISIS-held Raqqa, groups say. The Washington Post (23 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 23-08-2017. Праверана 29 студзеня 2018.
  10. US-backed forces succeed in making Raqqa 80 percent “uninhabitable” Архівавана 20 кастрычніка 2019.

Спасылкі правіць