Бітва пад Вішняўцом (1512)

(Пасля перасылкі з Бітва каля Ляпушны, 1512)

Бітва каля Лапушна (28 красавіка 1512) — бітва каля с. Лапушна (цяпер укр.: Лопушне Ланавецкага р-на Цярнопальскай вобл.) дзе злучанае вялікалітоўскае і польскае войска перамагло крымскіх татар.

Бітва пад Вішняўцом
Lopuszno Kroniki 4.jpgБітва пад Вішняўцом (князь Астрожскі - каля харугвы) (дрэварыт 16 ст.)
Дата 28 красавіка 1512
Месца Цярнопальская вобласць
Вынік перамога ВКЛ
Праціўнікі
Arms of Gediminaičiai dynasty Lithuania.svg ВКЛ,
Польшча
Crimean Tatar tamga icon (blue and gold).png Крымскае ханства
Камандуючыя
Alex K Ostorzhskyi.svgКанстанцін Астрожскі
POL COA Pilawa.svgМікалай Камянецкі
тры "ханы", адзін з іх магчыма Мубарак-Гірэй
Сілы бакоў
6 тысяч, у т.л. 2000 вялікатоўскага войска, у т.л. валынскае рушэнне, 4000 польскай кавалерыі, рота польскай пяхоты, 2 гарматы 10-20 тысяч
Страты
невядомыя да 5 тысяч

Саюзнікі прывялі на поле каля 6 тыс. вояў — каля 2 тыс. вялікалітоўскага (у т.л. валынскае рушэнне), 4 тыс. польскай кавалерыі і 1 рота польскай пяхоты, 2 гарматы; пад камандаваннем вял. гетм. літоўскага К. І. Астрожскага і вял. гетм. кароннага М. Камянецкага (руск.). Татары, колькасцю 10-20 тыс., заўважылі набліжэнне праціўніка і перайшлі ў наступленне, прычыняючы польска-літоўскаму войску цяжкія страты. У баі прымалі ўдзел Міхаіл Вішнявецкі з сынамі, Ян Радзівіл «Барадаты», Пётр Кміта Сабенскі, вызначыўся Ян Тарноўскі.

Татаре поражены от наших. Того ж року князь Константин Острозский з литвою и русью 25 000 под Вишневцем татар перекопских побил, a з ним был Михаил Вишневецкий з сынами и князь Андрей Збаразский, a сам царь татарский Мендли Гирей ушол в малой дружинѢ[1][2]

У 1512 г. падчас чарговай маскоўска-літоўскай вайны каля 20 тысяч татар на чале з трыма малодшымі прадстаўнікамі роду Гірэяў[3] быццам без дазволу хана Менглі-Гірэя зайшлі далёка ў глыб Рускага ваяводства ў Польшчы, сталі кошам(укр.) бел. у ваколіцах Буска і выслалі чамбулы (укр.) да Перамышля. Жыгімонт Стары даручыў кароннаму гетману М. Камянецкаму з дворнымі харугвамі даць адпор крымскім татарам, на дапамогу былі пасланы вялікалітоўскія сілы на чале з К. І. Астрожскім, а з Падолля старосты Ланцкаронскі і Твароўскі; было абвешчана паспалітае рушэнне. Пасля некалькіх сутыкненнях з чамбуламі злучанае войска ўдарыла 26 красавіка 1512 г. на вялікі татарскі лагер паблізу Вішняўца, загінула да 5 тыс. татараў, саюзнікі здабылі 10 тыс. коней, адабралі значную колькасць нарабаванага і вызвалілі 16 тыс. палонных. Некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што загінулі ўсе татарскія кіраўнікі — тры ханы і зяць Менглі-Гірэя.

Зноскі

  1. Хроніка Литовська й Жмойтська http://litopys.org.ua/psrl3235/lytov06.htm
  2. На самай справе хан Менглі Гірэй не ўдзельнічаў у паходзе
  3. Крыніцы не даюць іх імёнаў, магчыма, адным з іх быў Мубарак-Гірэй — бацька будучага хана Даўлет-Гірэя