Адкрыць галоўнае меню

Бітва на Ведрашы (14 ліпеня 1500) — бітва войскаў Вялікага княства Літоўскага (кам. вялікі гетман літоўскі Канстанцін Астрожскі) і Вялікага княства Маскоўскага (кам. князь Даніл Васільевіч Шчэня-Патрыкееў) на Мітковым полі[1] у час вайны ВКЛ і Маскоўскай дзяржавы (15001503). Названая па летапіснай назве блізкай да месца бою ракі Ведраш (Вядрош, зараз Сельня), якая ўпадае ў Тросну (зараз Расна).

Руска-Літоўская вайна, 1500-1503
Асноўны канфлікт: Бітва на Ведрашы
Russo–Lithuanian Wars-1500 campaign-rus0.2.svg
Дата 14 ліпеня 1500
Вынік Паражэнне літоўска-польскай арміі
Праціўнікі
Сцяг ВКЛ ВКЛ
Польшча
Маскоўскае княства
Камандуючыя
Канстанцін Астрожскі Данііл Шчэня-Патрыкееў
Сілы бакоў
5.000 — 10.000 35.000 — 40.000
Страты
8.000 невядома

Маскоўскае войска разграміла ВКЛ-аўскае, што прадвызначыла і вынік гэтай вайны.

Сілы бакоў падаюцца звычайна як "па 40 тыс. з кожнага боку", страты войска ВКЛ у такім выпадку падаюцца як 8 тыс.ч. Існуе іншая ацэнка: да 10 тыс. з боку ВКЛ, і "больш за гэтую лічбу, але аніяк не 40 тыс." з боку Масквы[2].

Перад бітвайПравіць

Напярэдадні бітвы людзі Астрожскага ўзялі «языка», збегла ў Маскву дзяк Багдана Сапегі -- Германа. Герман паведаміў, што маскоўскае войска стаіць каля Дарагабужа і яно значна большае за літоўскае, і параіў Астрожскаму не пачынаць бітвы і адступіць. Але гетман не паверыў Герману, загадаў таго павесіць, і павёў войска наперад.[3]

БітваПравіць

Войска ВКЛ пасля 6-гадзіннага бою з асноўнымі маскоўскімі сіламі пачало адступаць да сваіх перапраў праз Тросну, потым павярнулася наўцёкі. Аднак пераправы былі яшчэ ў час бітвы знішчаныя маскоўскім атрадам, які таемна выйшаў да іх. Гэта прычынілася паніцы і вынішчэнню ўцекачоў. Адзначаецца малая колькасць войска ВКЛ, якая здолела ўратавацца з поля бітвы. Гетман Астрожскі з многімі князямі і воінамі трапіў у палон. У выніку бітвы ВКЛ страціла лепшае войска і апынулася ў цяжкім ваенна-палітычным становішчы.

Зноскі

  1. Потым сяло Міткова, зараз Вялікі Пачынак побач з Ялоўкай, 7—8 км ад сяла Ведрашы. Ведрошская битва...
  2. Ведрошская битва... "Хроніка Быхаўца" падае суадносіны сілаў як 3,5 тыс. (ВКЛ) і 40 тыс. (Масква). Г. Сагановіч падае сілы бакоў як 4 тыс. і 40 тыс., адпаведна.
  3. Уладзімір Канановіч. Інфармацыйна-выведная служба ў Вялікім княстве Літоўскім у познім сярэднявеччы // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Ведрошская битва // Неафіцыйны сайт г. Дарагабужа. — http://dorogobuzh.by.ru/hvedrosh.htm.
  • Казаков O. Битва на річці Ведроші 14 липня 1500 р. // Український історичний журнал. 1998. № 5. — С. 52-62;
  • Рыбчонак С. Бітва на Вядрошы 1500 г.: рэальныя і міфічныя удзельнікі // Ваенныя трыумфы Вялікага Княства Літоўскага : зб. навук. арт. / Уст. "Музей «Замкавы комплекс „Мір“»"; Польскі інст-т у Мінску; навук. рэд. М. Н. Гальпяровіч. — Мір: Музей «Замкавы комплекс „Мір“», 2018. — С. 7-45.
  • Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. — ISBN 985-6374-34-2
  • Grala Н. Pamiętna data: 14 lipca nad Wiedroszą // Mówią Wieki. 2000. R. 43. № 7. — S. 36-44.
  • Herbst S. Bitwa nad Wiedroszą 1500 roku // Potrzeba historii czyli o polskim stylu życia, 1978. — Р. 203—213.
  • Herbst S. Bitwa nad Wiedroszą 1500 roku // Wieki średnie. Medium aevum. Prace ofiarowane Tadeuszowi Manteufflowi w 60 rocznice urodzin. — Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1962. — 282 p. — P. 275—282.
  • Pletnia R. Wybrane aspekty genezy i przebiegu wojny litewsko-moskiewskiej z lat 1500—1503 // Studia historyczne. 1999. T. 42. Z. 1. — S. 3-22;