Вітаўт прыняў збеглага з Залатой Арды хана Тахтамыша і пасяліў яго ў Лідскім замку (1396). Абяцаючы Тахтамышу вяртанне стальца ў Сараі, Вітаўт разлічваў атрымаць вернага саюзніка ў сваёй усходняй палітыцы і ў стварэнні «Руска-Літоўскага каралеўства». Дзеля вызвалення сіл на захадзе, Вітаўт заключыў Салінскі мір з Тэўтонскім ордэнам (1398). Паход на Залатую Арду афіцыйна падтрымаў Баніфацыем IX, абвяшчаючы вайну супраць татараў. Так да войска Вітаўта далучыліся атрады з Польшчы і Прускага ордэна.
У раць Вітаўта і Тахтамыша ўваходзілі войскі «50 князёў» беларускіх, літоўскіх, украінскіх земляў, татарская конніца, дапаможныя атрады з Польшчы і Прускага ордэна. Татарскае войска Цімура на Ворскле спачатку было нешматлікім, але, пачаўшы і зацягнуўшы перагаворы з Вітаўтам, Цімур дачакаўся прыходу галоўных сіл, што і вырашыла вынік бітвы.
- Сагановіч Г. Нарыс гісторыі Беларусі ад старажытнасці да канца XVIII стагоддзя. — Мінск: Энцыклапедыкс, 2001. — 412 с. — ISBN 985-6374-34-2
- Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. — Мн.: Беларусь, 1994. — 527 с.: іл. ISBN 5-338-00929-3 (ч. 1), ISBN 5-338-01083-6
- Мікола Ермаловіч. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. — Мн.: Беллітфонд, 2000. — 448 с. ISBN 985-6576-08-3
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).