Бітва на Нёмане
Бітва на Нёмане (польск.: Bitwa nad Niemnem, руск.: Сражение на Немане) — апошняя значная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў. Працягвалася з 20 верасня да 26 верасня (некаторыя лічаць да 28 верасня). Другая па значнасці перамога польскага войска, пасля Цуду пад Варшавай, якая скончыла разгром Чырвонай Арміі Заходняга фронту і ў выніку прывяло да падпісання Рыжскага мірнага дагавора (1921).
Бітва на Нёмане | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Польска-савецкая вайна | |||
![]() | |||
Дата | 20—26 верасня 1920 года | ||
Месца | Гродзенскі рэгіён | ||
Вынік | Перамога польскага войска, што стала заканчэннем вайны | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
ПланаваннеПравіць
Падрыхтоўка ТухачэўскагаПравіць
26 жніўня Заходні фронт Міхаіла Тухачэўскага спыніўся на лініі рэк Нёман, Шчара і Свіслач. Сюды сцягваліся савецкія рэзервы. За кароткі час былі адноўлены амаль усе дывізіі разбітыя пад Варшавай. Пад камандаю Тухачэўскага знаходзілася каля 73 тысячы салдат і 220 гармат. Галоўнакамандуючы Чырвонай Арміяй Сяргей Камянеў, загадаў рыхтавацца да новага наступу.
Камандуючы Фронту збіраўся правесці наступ сіламі трох армій, захапіць Беласток і Брэст, а пасля нанесці ўдар у кірунку Любліна. Удары павінны былі наносіць: 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча (шэсць дывізій), 15 Армія Корка (чатыры дывізіі) і 16 Армія Салагуба (чатыры дывізіі).
Тухачэўскі разлічваў таксама на дапамогу воска перакінутага з фінскага фронту.
Расстаноўка Чырвонага войскаПравіць
- 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча (паўночнае крыло Заходняга Фронту)
- тры дывізіі (5, 6, 56 стралковыя дывізіі) занялі рубеж ад літоўскай граніцы па Свіслач
- у рэзерве знаходзіліся 2, 21 стралковыя дывізіі і 33 Кубанская дывізія
- 15 Армія Аўгуста Корка (цэнтр групоўкі фронту)
- 11 і 16 стралковыя дывізіі па рацэ Свіслач
- рэзерв стваралі 27 стралковая дывізія і аддзелы «ВУАР» (ВОХР)
- 16 Армія Мікалая Салагуба
- 17 і 48 стралковая дывізія занялі пазіцыі на поўдні ад Свілачы
- 8 і 10 стралковыя дывізіі былі рэзервам Арміі.
- 4 Армія (паўднёвае крыло Заходняга Фронту)
- 17 дывізія кавалерыі і 19, 55, 57 Сталковыя дывізіі трымалі пінскі кірунак.
Падрыхтоўка Польскага войскаПравіць
10 верасня ў Штабе Галоўнанкамандуючага ў Брэсце пры ўдзеле камандуючых 2 і 4 Армій Юзаф Пілсудскі прадставіў план аперацыі бітвы на Нёмане і Шчары.
На думку камандуючага патрэбны быў удар у кірунку Гродна і Ваўкавыска, каб звязаць асноўныя сілы бальшавікоў. Адначасова ўдарная група 2 Арміі мусіла шыбкім маршам прайсці праз літоўскую тэрыторыю і выйсці ў глыбокія тылы Чырвонай Арміі, якая загразне ў баях на лініі Нёмана.
Загад ад 19 верасня ўдакладніў заданні армій, аперацыйным групоўкам і асобным адзінкам. На правядзенне аперацыі былі вызначаны:
- 2 Армія ген. Эдварда Рыдз-Сміглага ў складзе: 1 ДП Лег, 3 ДП Лег, 17 ДП, 21 Горная дывізія, 22 дывізія Добраахвотнікаў, 1 дывізія Літоўска-Беларуская, 2 i 4 брыгада кавалерыі, Групоўка Цяжкай артылерыі.
- 4 Армія ген. Леанарда Скерскага ў складзе 11, 14, 15, 16 ДП.
Абедзве арміі налічвалі 67 тысяч салдат і 432 гарматы.
Расстаноўка Войска ПольскагаПравіць
- 2 Армія Рыдза-Сміглага
- левае крыло арміі — паўночная ўдарная група — 1 дывізія пяхоты Легіёнаў і 1 дывізія Літоўска-Беларуская, а таксама 2 і 4 брыгада кавалерыі павінны былі правесці атаку па асі Сейны — Друскенікі, прабіцца на тэрыторыю Літвы, а пасля, выкарыстоўваючы наступ галоўных сіл на гарадзенскім кірунку, рушыць на Ліду.
- 17 дывізія пяхоты абараняла Сувальшчыну перад магчымай атакай літоўскага войска
- цэнтр 2 Арміі: 21 і 22 дывізіі ўзмоцненыя Групоўкаю Цяжкай Артылерыі павінны былі наступаць на Гродна
- правае крыло Арміі: 3 дывізія пяхоты легіёнаў атрымала загад апанаваць пераправы на Нёмане ў ваколіцах Мастоў.
- 4 армія Скерскага
- Павінна была захапіць на працягу двух дзён ад пачатку наступу Ваўкавыск, значны чыгуначны вузел на лініях Беласток — Ліда і Беласток — Баранавічы і быць гатоваю замкнуць кола акружэння з паўднёвага боку.
Ваенныя дзеянніПравіць
Баі за ГроднаПравіць
20 верасня 21 Горная дывізія ген. Анджэя Галіцы і 22 дывізія Добраахвотнікаў палк. Адама Коца ўдарылі па 5 і 6 стралковых дывізіях, каб выправіць палажэнне адддзелаў і стварыць найлепшыя варункі для наступу.
Для бальшавікоў гэта было зусім нечакана. Яны спешна пачалі адыход у бок Гродзенскіх фартоў. Адначасова 3 ПДЛ, што дзейнічаў на правым крыле 2 Арміі адкінуў 11 і 16 стралковыя дывізіі і сфарсавалі Свіслач.
21 верасня ізноў прынёс поспех польскаму боку. Контратакі 5 і 6 стралковых дывізій не прынеслі поспеху саветам. 11 стралковая дывізія панесла вялікія страты ў баях з 3 дывізіяй пяхоты легіёнаў каля Вялікай Бераставіцай. Палякі разбілі 93 і 97 стралковыя палкі і пагражалі штабу дывізіі. Іх камандзір быў паранены і ратаваўся ўцёкамі.
Контрудары Чырвонай армііПравіць
22 верасня да баёў далучыліся рэзервовыя 3 і 15 Арміі. Тры польскія дывізіі (каля 19 000 салдат, 124 гарматы) сутыкнуліся з шасцю савецкімі дывізіямі (каля 20 000 салдат, 100 гармат). 2 Армія Рыдза-Сміглага распачала надзвычай зацятыя баі. Шмат якія ўмацаванні неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. Дабраахвотная дывізія плк. Коца адбіла некалькі атакаў на Новы Двор і Рагачэў, Горная дывізія білася каля Кузніцы і Длугасельцаў. Затое 3 ДП Легіёнаў пад Вялікай і Малой Бераставіцамі адбіла некалькі атак 11, 16 стралковых дывізій і 56 Самастойнай стралковай брыгады пераведзенай з фінскага фронту.
Сігнал да атакіПравіць
23 версня галоўныя сілы 2 Арміі павінны былі фарсіраваць Нёман і захапіць Гродна. Але зацяты адпор Чырвонай Арміі не дазволіў тое ажыццявіць.
21 Горная дывізія крывавілася пад Індурай і Адэльскам з савецкаімі 6 і 56 дывізіямі.
22 дывізія Добраахвотнікаў, толькі ўвечары левым крылом дасягнула Нёмана на поўнач ад Гродна. 205 дабраахвотны полк пяхоты маёра Бернарда Монда пад покрывам ночы зачапіўся за паўразбураны мост над Гожай і распачаў пераправу праз Нёман. Але з-за недахопу сувязі, той поспех не быў своечасова выкарыстаны.
Пад Вялікай Бераставіцай 3 ДП Лег. адбіваў хвалі савецкіх атак.
Але 24 верасня контратакі бальшавікоў пачалі слабець. Да палякаў пачалі перабягаць чырвонаармейцы беларускай і ўкраінскай нацыянальнасцей. Дайшлі паведамленні пра сфарсаванне Нёману аддзеламі маёра Монда, які самастойна набліжаўся да фортаў Гродна. 2 кавалерыйскай брыгадзе было загадана патрымаць 205 полк пяхоты.
Удар з поўначыПравіць
22 верасня распачала свае дзеянні польская Ударная Група 2 арміі. Начале яе ішла 4 кавалерыйская брыгада падпалкоўніка Адама Нянеўскага і змятала літоўскія аддзелы, якія спрабавалі яе стрымаць. 23 верасня яна забыла не знішчаны мост на Нёмане ў Друскеніках. Узяла некалькі палонных. 1 ДП Лег. у шасцігадзіннай бітве разбіла 22 верасня два літоўскія палкі пяхоты, узяла каля 1700 палонных, 12 гармат і захапіла Сейны. 23 верасня дывізія была ў Друскеніках, а 24 верасня заняла Марцінканцы.
У гэты час 1-я беларуска-літоўская дывізія ген. Жандкоўскага з 2 кавалерыйскай Брагадай разбілі літоўскі 7 полк пяхоты і дасягнула Парэчча. Але далейшыя дзеянні групоўкі залежалі ад развіцця сітуацыі на цэнтральным кірунку ў раёне Гродна.
ВынікіПравіць
Бітва на Нёмане гэта апошняя вялікая бітва польска-савецкай вайны. Чырвоная Армія пацярпела паражэнне, гэткую ж значную як і ў Варшаўскай бітве. Палякі захапілі 40 тысяч палонных і 140 гармат, шмат амуніцыі і ваеннага ладунку.
Гэта бітва мела вялізны ўплыў падчас падпісання Рыжскага мірнага дагавора. Чырвонае войска было разбіта і дэмаралізавана. Савецкая дэлегацыя саступіла ад ранейшых патрабаванняў і пакідала польскую дзяржаву ў супакоі.
Аднак Беларусь была падзелена на дзве часткі. Да Польшчы адыйшла 4,5-мільённая Заходняя Беларусь плошчай больш за 110 тыс. км². Кіраўнік савецкай дэлегацыі А. Ёфэ, увогуле, прапаноўваў саступіць Польшчы ўсю тэрыторыю тагачаснай БССР (да Бярэзіны) наўзамен на тэрытарыяльныя саступкі ва Украіне, аднак польскі бок не прыняў гэту прапанову.[1] Гэта справакавала пачатак Слуцкага збройнага чыну.
Арганізацыя войскаПравіць
Войска польскаПравіць
Аператыўнае кіраўніцтва 2 і 4 Арміямі праводзіў Юзаф Пілсудскі.
- 2 Армія Эдварда Рыдз-Сміглага (баявы стан: 44 000 салдат):
- Франтавая Група:
- 3 дывізія пяхоты Легіёнаў,
- Горная дывізія,
- Дабраахвтоная дывізія,
- Абыходная Група:
- 1 дывізія пяхоты Легіёнаў,
- 1-я беларуска-літоўская дывізія,
- II брыгада кавалерыі ген. брыг. Здзіслаў Кастэцкі
- IV брыгада кавалерыі падпалкоўнік Адам Наленч Нянеўскі
- 17 Велікапольская дывізія пяхоты,
- Група цяжкай артылерыі ген. Ігнацы Ледухоўскі.
- Франтавая Група:
- 4 Армія Леанарда Скерскага (баявы стан 23 000 салдат):
- Група ген. Юнга:
- 15 Велікапольская дывізія пяхоты,
- IV брыгада пяхоты,
- 18 Полк уланаў паморскіх
- 215 Дабраахвотны полк уланаў,
- 11 Карпацкая дывізія пяхоты,
- 14 Велікапольская дывізія пяхоты,
- 32 Полк пяхоты,
- 15 Полк уланаў пазнаньскіх падпалкоўнік Уладзіслаў Андэрс
- 16 Паморская дывізія пяхоты,
- Група ген. Юнга:
- Рэзерв галоўнакамандуючага (баявы стан 30 000):
- 2 дывізія пяхоты Легіёнаў (без IV БП),
- 4 дывізія пяхоты,
- 9 дывізія пяхоты,
- 10 дывізія пяхоты,
- III брыгада кавалерыі
- 34 полк пяхоты,
- 213 Дабраахвотны полк пяхоты (паліцыйны).
Чырвоная арміяПравіць
Заходні фронт генерала Міхаіл Тухачэўскі (каля 100 000 салдат, 220 гармат)
- 3 Армія Уладзіміра Лазарэвіча
- 2 стралковая дывізія
- 5 стралковая дывізія
- 6 стралковая дывізія
- 21 стралковая дывізія
- 56 стралковая дывізія
- 33 Кубанская дывізія
- 15 Армія Аўгуста Корка
- 11 стралковая дывізія
- 16 стралковая дывізія
- 27 стралковая дывізія
- Адзел «Вохра» (раўназначны стралковай дывізіі)
- 16 Армія Мікалая Салагуба
- 8 стралковая дывізія
- 10 стралковая дывізія
- 17 стралковая дывізія
- 48 стралковая дывізія
- 4 Армія (даўнейшая Мазырская Група)
- 19 стралковая дывізія
- 55 стралковая дывізія
- 57 стралковая дывізія
- 17 стралковая дывізія