Бітва на Уле (26 студзеня 1564) — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583), бітва паміж маскоўскімі і вялікалітоўскімі войскамі, адбылася на рацэ Уле на палях калі сяла Іванск пад Чашнікамі.
Бітва на Уле |
---|
Асноўны канфлікт: Лівонская вайна |
Малюнак бітвы ў нямецкім «лятучым лістку» (1564 г.) |
Дата |
26 студзеня 1564 |
---|
Месца |
паміж Чашнікамі і Іванск (ВКЛ) |
---|
Вынік |
Перамога войск ВКЛ |
---|
Праціўнікі |
---|
|
Камандуючыя |
---|
|
Сілы бакоў |
---|
|
Страты |
---|
22 загінула, 700 паранена
|
|
|
|
Вялікалітоўскае войска пад камандаваннем вялікага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога, Рамана Сангушкі і Рыгора Хадкевіча, колькасцю ў 8—10 тысяч кавалерыі, перамагло маскоўскую армію пад камандаваннем ваяводы Пятра Шуйскага, колькасцю да 24 тысяч чалавек). Перамога, разам з наступнай перамогай літвінаў на Дуброўне пад Оршай у тым жа годзе, сарвала планы вялікага маскоўскага паходу 1564 года.
Вялікалітоўскае камандаванне ведала пра рух П. Шуйскага і выслала кавалерыю напярэймы праз лясы. Маскоўскае камандаванне даведалася пра падыход непрыяцеля і пастроіла свае войскі ў баявы парадак. Імклівая франтальная атака, спалучаная з нападам з тылу, павярнула маскоўскае войска наўцёкі. Вялікалітоўская кавалерыя гнала праціўніка «5 міляў» і здабыла вялікі палон.
Адзначаецца, што мясцовыя сяляне прыносілі важныя звесткі пра рух маскоўскага войска, і нават удзельнічалі ў бітве; маскоўскага ваяводу Пятра Шуйскага забіў сякерай адзін з мясцовых сялян.[2]