Бітва пад Аўстэрліцам

Бітва пад Аўстэрліцам — вырашальная бітва напалеонаўскай арміі супраць армій трэцяй антынапалеонаўскай кааліцыі, створанай еўрапейскімі дзяржавамі. Бітва ўвайшла ў гісторыю як «бітва трох імператараў», бо супраць арміі імператара Напалеона I ў гэтай бітве біліся арміі імператараў аўстрыйскага Франца II і расійскага Аляксандра I. Гэта адна з найбуйнейшых бітваў напалеонаўскага часу. Яна адбылася 2 снежня 1805 года каля мараўскага гарадка Слаўкаў-у-Брна (цяпер у Чэшскай Рэспубліцы).

Бітва пад Аўстэрліцам
Асноўны канфлікт: Вайна трэцяй кааліцыі
Франсуа Жэрар. Напалеон у бітве пад Аўстэрліцам
Франсуа Жэрар. Напалеон у бітве пад Аўстэрліцам
Дата 2 снежня 1805
Месца Аўстэрліц, Маравія
Вынік параза Расіі і Аўстрыі, ліквідацыі Трэцяй кааліцыі
Праціўнікі
Камандуючыя
Сцяг Францыі Напалеон I Банапарт Сцяг Расіі Аляксандр I,
Сцяг Расіі Міхаіл Кутузаў,
Сцяг Аўстрыйскай імперыі Франц II,

Сцяг Аўстрыйскай імперыі Франц фон Вейратэн

Сілы бакоў
72 000 85 000
Страты
1 305 забітыя
6 940 параненыя
573 палонныя
1 сцяг страчаны[1]
15 000 забітыя і параненыя
12 000 палонныя
180 гармат страчана
50 сцягоў страчана[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б David G. Chandler, The Campaigns of Napoleon. p. 432

Літаратура правіць

Спасылкі правіць