Бітва пад Берасцечкам

(Пасля перасылкі з Бітва пад Берастэчкам)

Бітва пад Берасцечкам (18—30 чэрвеня 1651) — самы маштабны бой у часе Хмяльніччыны, які адбыўся каля мястэчка Берасцечка паміж Войскам Запарожскім пад камандаваннем Багдана Хмяльніцкага і саюзным яму войскам крымскага хана Іслама III Гірэя з аднаго боку і арміяй Рэчы Паспалітай пад камандаваннем караля Яна II Казіміра з другога.

Бітва пад Берасцечкам
Асноўны канфлікт: Паўстанне Хмяльніцкага

Дата 18-30 чэрвеня 1651
Месца Берасцечка, Валынскае ваяводства, Рэч Паспалітая
Вынік Перамога каралеўскіх войск
Праціўнікі
Рэч Паспалітая Гетманшчына,
Крымскае ханства,
Войска Запарожскае
Камандуючыя
Ян ІІ Казімір
Мікалай Патоцкі
Марцін Каліноўскі
Багдан Хмяльніцкі
Іслам ІІІ Гірэй
Сілы бакоў
160 тыс.
(у тым ліку да 40 тыс. паспалітага рушання)
125 тыс.
(у тым ліку да 30 тыс. татараў)
Страты
8 тыс. 10 тыс.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва скончылася перамогай войска Рэчы Паспалітай пасля таго, як крымскае войска збегла з поля бою, захапіўшы з сабой Багдана Хмяльніцкага. Вынікам бітвы стала падпісанне Белацаркоўскага перамір’я.

Напярэдадні бітвы правіць

У 1651 г. Рэч Паспалітая пасля Збораўскага міру аднавіла ваенныя дзеянні супраць арміі Хмяльніцкага. Польска-літоўская армія складалася па розных ацэнках ад 57 да 160 тыс. (па іншых крыніцах — 220—240 тыс.) воінаў (па польскіх дадзеных — 63 тыс., з іх 27 тыс. кароннага войскі і 30 тыс. паспалітага рушання, але ў дадзеным падліку відавочна апушчаны каля 12 тыс. нямецкай наёмнай пяхоты, найміты з Малдавіі і Валахіі; колькасць шляхты відавочна пераменшана). Казацка-крымскае войска было больш — 100 тыс. казакоў і 25 тыс. крымскіх татараў (паводле польскіх звестак — да 110 тыс. чал.).

З-за пазіцыі хана Іслама Гірэя Багдан Хмяльніцкі быў вымушаны адмовіцца ад актыўных наступальных дзеянняў (больш за месяц 100-тысячнае казацка-крымскае войска манеўравала ў раёне Цярнопаля), што дазволіла каралю Яну Казіміру правесці войска да Берасцечка і да 25 чэрвеня пераправіць яго праз раку Стыр. Толькі дачакаўшыся ў сярэдзіне чэрвеня прыбыцця хана, гетман выступіў у паход. Не ведаючы пра гэта, 27 чэрвеня палякі адправіліся ў горад Дубна, і калі іх авангард ужо прайшоў 7-8 км, стала вядома пра набліжэнне казацка-крымскага войска. Тады было вырашана вярнуцца ў лагер пад Берасцечкам. Раніцай наступнага дня пачаліся сутычкі з татарамі.

Храналогія бітвы правіць

  • 17 (27) чэрвеня — 18 (28) чэрвеня татары падпальваюць суседняе сяло і спрабуюць «разгайдаць» праціўніка. Яны атакуюць, потым адступаюць, зноў атакуюць. Канецпольскі з Любамірскім самі атакуюць татарскую конніцу.
  • 18 (28) чэрвеня пачаліся невялікія сутычкі на полі паміж кароннымі і казацкімі войскамі.
  • 19 (29) чэрвеня Іслам Гірэй займае асноўныя вышыні перад Берасцечкам, і бітва аднаўляецца. Каронныя войскі значнымі сіламі выступілі на казацкі лагер, але Хмяльніцкі ўдарыў на іх збоку і адрэзаў кароннае войска ад яго ўласнага лагера, казакі здабылі 28 харугваў (сцягоў), у іх ліку і гетмана Патоцкага.
  • 20 (30) чэрвеня раніцай кароль, які маліўся ўсю ноч, выбудаваў сваё войска ў такім парадку: правае крыло — гетман Патоцкі, левае — гетман Каліноўскі. У цэнтры, дзе пераважна будуецца польская і нямецкая пяхота — сам кароль. Масты праз Стыр разбіраюцца.
  • Атрымаўшы дазвол караля, Вішнявецкі, у войску якога былі і рэестравыя казакі (шэсць харугваў), атакуе казацкі лагер. Хмяльніцкі контратакуе, але яго спыняе нямецкая пяхота. Казакі адыходзяць у лагер, і тады каралеўскія войскі пачынаюць абстрэл татараў, якія размешчаны на ўзгорку. Іслам Гірэй нечакана для ўсіх пакідае поле бою, агаліўшы левы фланг казацкага войскі. Хмяльніцкі з пісарам Выгоўскім едуць да хана і даганяюць яго каля мястэчка Ямпаль. Хан затрымлівае і забірае Хмяльніцкага з сабой. Прычына сыходу татараў невядомая да гэтага часу, у ліку магчымых прычын называюць і здрада татараў, і іх таемны дагавор з каралём Янам ІІ Казімірам, і проста страх перад бітвай. Казакі, застаўшыся без гетмана, выкарыстоўваюць звыклую тактыку — перасоўваюць ноччу лагер бліжэй да балота, агароджваюць яго вазамі, насыпают земляны вал і спрабуюць контратакаваць.
  • 21 чэрвеня (1 ліпеня) абедзве арміі адпачываюць. Ваенныя дзеянні абмежаваныя толькі перастрэлкамі, кароль пасылае за гарматамі ў Броды, а казакі павялічваюць вышыню вала.
  • 22 чэрвеня (2 ліпеня) каралеўскія войскі працягваюць абстрэл. Казакі адказваюць артылерыйскім агнём і праводзяць вылазку.
  • 23 чэрвеня (3 ліпеня) дзве тысячы казакоў выходзяць з лагера і зганяюць каралеўскія войскі з пагоркаў, але ноччу Канецпольскаму атрымоўваецца выбіць іх з вышынь і адціснуць да лагера.
  • 24 чэрвеня (4 ліпеня) — 25 чэрвеня (5 ліпеня) працягваецца абстрэл умацаванага лагера.
  • 26 чэрвеня (6 ліпеня) казакі адпраўляюць да караля паслоў — палкоўнікаў міргарадскага Гладкага, чыгірынскага Крысу і пісара вайсковага Пераяслаўца.
  • 27 чэрвеня (7 ліпеня) кароль, пакінуўшы закладнікам палкоўніка Крысу (многія сцвярджаюць, што Крыса добраахвотна застаўся), пасылае ў абложаны лагер ліст, дзе прапануе казакам папрасіць прабачэння, выдаць 17 казацкіх палкоўнікаў, булаву Хмяльніцкага, гарматы і здаць зброю.
  • 28 чэрвеня (8 ліпеня) замест крапівенскага палкоўніка Джэджалія казакі выбіраюць новага гетмана — Мацвея Гладкага. Яны адмаўляюцца ад каралеўскіх умоў і патрабуюць захавання Збораўскай дамовы. Кароль загадвае перапыніць перамовы і рыхтавацца да штурму, узмацняе артылерыйскі абстрэл.
  • 29 чэрвеня (9 ліпеня) казакі даведаюцца, што каронны гетман Ланцкаронскі пераправіўся праз балоты. Гэта пагражала поўным атачэннем лагера, паколькі да гэтага ў казакоў было некалькі гацей праз балота, якія звязвалі іх з незанятай праціўнікам тэрыторыяй. Праз іх яны папаўнялі запасы і корм коням. Старшыны зноў адпраўляюць да Яна Казіміра новае пасольства, але гетман Патоцкі раздзірае патрабаванні казакоў на вачах у караля. Палкоўнік Крыса прапануе затапіць казацкі лагер, уладкаваўшы земляную плаціну.
  • 30 чэрвеня (10 ліпеня) вінніцкі палкоўнік Іван Багун, абраны новым гетманам, прымае рашэнне адагнаць гетмана Ланцкаронскага з правага берага ракі. Ноччу дзве тысячы запарожцаў выходзяць з лагера. Польскія крыніцы сцвярджаюць: у казацкім лагеры пачынаецца паніка. Канецпольскі, бачачы гэта, пачынае атаку. З польскіх крыніц вынікае, што пры пераправе пачынаецца хаос, масты не вытрымліваюць і сотні казакоў гінуць у водах, частка робіць спробу прарвацца.

Наступствы бітвы правіць

Каронныя войскі не адважыліся працягваць вайну і пачалі перамовы. У выніку Хмяльніцкі быў вымушаны прыняць мірны дагавор, падпісаны пад Белай Цэрквай 18 (28) верасня 1651 г. Згодна з ім колькасць рэестравага войска памяншалася да 20 тыс., казацкую тэрыторыю абмежавалі да Кіеўскага ваяводства, шляхце вернутыя яе землі. Аднак Бітва пад Берасцечкам не стала завяршэннем вайны. Белацаркоўскі мір не вытрымаў і года, а 22-23 мая 1652 г. адбылася бітва пад Батагом.

Загадкі бітвы правіць

Да сённяшняга дня многія нюансы бітвы застаюцца невядомымі і незразумелымі. Напрыклад, не да канца вядомая прычына уцёкаў хана Іслам Гірэя. У працах сучасных гісторыкаў разглядаецца і версія аб паніцы татараў. Яны лічаць, што бітва прыходзілася на мусульманскае свята Курбан-Байрам, у які ваяваць нельга.

Першы дзень бітвы прайшоў няўдала і татары пачалі адмаўляцца ваяваць. Хмяльніцкі ўгаварыў хана пачаць бітву на другі дзень, які быў удалым, але ў баі загінула шмат простых татараў і іх кіраўнікоў (у тым ліку блізкі сябар Хмяльніцкага Тугай-бей), і радавыя татарскія воіны палічылі, што іх за правіну карае сам Алах. На трэці дзень пачаўся абстрэл татараў з гармат і ядром забіла каня пад Іслам-Гірэем (сам ён ацалеў цудам), пасля чаго ён сеў на іншага каня і яго войска кінулася бегчы.

Іншай версіяй з’яўляюцца чуткі, якія пачалі з’яўляцца ў лагеры татараў, што Хмяльніцкі разам з палякамі рыхтуе пастку для іх. Дадзеныя чуткі прывялі ў паніку хана Іслама Гірэя і ён адвёў войска. Пра верагоднасць гэтай версіі сведчыць той факт, што татары ў уцёках кідалі сваіх забітых і параненых, чаго раней яны ніколі не рабілі.

У культуры правіць

Генрык Сянкевіч апісвае бітву ў эпілогу рамана «Агнём і мячом». Згодна з яго пазіцыі, казачае войска было ахоплена панікай і знайшло сваю гібель у дрыгве, выратаваўся толькі Іван Багун з купкай людзей.

Зноскі