Бі́тва пад Бе́расцем — бітва ў часе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая адбылася 23 ліпеня 1792 года.
Бітва пад Берасцем |
---|
Асноўны канфлікт: Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года |
Дата |
23 ліпеня 1792 |
Месца |
Берасце |
Прычына |
спроба рускіх не дапусціць злучэння літоўскага і кароннага войскаў |
Вынік |
перамога расійскага войска |
Праціўнікі |
|
Камандуючыя |
|
Сілы бакоў |
~ 5000 чалавек, 20 гармат
|
5500 чалавек, 13 гармат і батальённая артылерыя
| |
Страты |
|
|
Военачальнік вялікалітоўскі Міхал Забела, намагаючыся перакрыць дарогу на Варшаву, падзяліў сваё войска. У кірунку Бярэсця ён накіраваў свайго брата Шымана з 2000 салдат. Па прыбыцці на месца Шыман Забела злучыўся з гарнізонам горада, павялічыўшы колькасць свайго войска да 5000 (у тым ліку рэкрутаў). Была надзея, што на дапамогу можа паспець каронная дывізія генерала Бышэўскага, якая выступіла з Варшавы і 22 ліпеня затрымалася ў Янаве.
Кіраўнік расійскага корпуса генерал Іван Ферзен, намагаючыся не дапусціць аб'яднання літоўскага войска ў Брэсце з сіламі Бышэўскага, 21 ліпеня выступіў з Шарашова. Ранкам 23 ліпеня на ўскрайку Бярэсця адбыліся першыя сутычкі. Пазней бітва працягнулася ў месце, адкуль літвіны былі адкінуты за Буг, да Цярэспаля. Страціўшы 300 салдат, Шыман Забела адышоў у кірунку Варшавы.
- Mała Encyklopedia Wojskowa. — I. — Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1967. — Т. 2.