Бітва пад Леніна — бітва 12—13 кастрычніка 1943 года непадалёк ад вёскі Леніна (Магілёўская вобласць) паміж 33-й арміяй Заходняга Фронту пад камандаваннем генерала Гордава, у склад якой уваходзіла 1-я польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі, і сіламі Вермахта.

Бітва пад Леніна
Асноўны канфлікт: Аршанская наступальная аперацыя
Вялікая Айчынная вайна
Памятны знак адзнакі «Крыж "За бітву пад Леніна"»
Памятны знак адзнакі «Крыж "За бітву пад Леніна"»
Дата 1213 кастрычніка 1943
Месца каля вёскі Леніна, Магілёўская вобласць, БССР
Вынік нязначнае прасоўванне польскіх частак
Праціўнікі
СССР
Польшча
Змагарная Францыя
Трэці рэйх
Камандуючыя
брыгадны генерал Зыгмунт Берлінг
генерал-палкоўнік В. М. Гордаў
генерал артылерыі Роберт Марцінэк
генерал-лейтэнант Ота Шунеман
Сілы бакоў
33-я армія
1-я Варшаўская пяхотная дывізія
Авіяцыйны полк «Нармандыя-Нёман»
337-я пяхотная дывізія
39-ы танкавы корпус
Страты
прыкладна 1000 забітых і параненых больш за 200 зніклых без вестак
510 забітых, 1776 параненых, 652 зніклых без вестак, 116 трапіла ў палон
2 лётчыка загінулі
1500 загінулых
326 палонных
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Схема бітвы пад Леніна

Бітва з'яўлялася часткай Аршанскай наступальнай аперацыі. Яна стала першай бітвай польскіх падраздзяленняў на Усходнееўрапейскім тэатры баявых дзеянняў Другой сусветнай вайны.

Ход падзей правіць

Бітва пад Леніна адбылася 12—13 кастрычніка 1943 года. За вышыню «215,5» разам з воінамі 42-й і 290-й стралковых дывізій 33-й арміі Заходняга фронту змагалася і 1-я Польская пяхотная дывізія імя Тадэвуша Касцюшкі пад камандаваннем генерала З. Берлінга. 12 кастрычніка воінскія злучэнні авалодалі вёскамі Палзухі і Трыгубава. На працягу 2 дзён працягваліся кровапралітныя баі, у якіх вызначыліся 185 воінаў польскай дывізіі, 6-ці савецкім і польскім воінам прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У паветраных баях удзельнічалі лётчыкі 1-й паветранай арміі.

У ходзе баёў было знішчана 9 танкаў і штурмавых гармат, каля 1,5 тысяч варожых салдат і афіцэраў, захоплена 300 палонных, 58 гармат і мінамётаў.

Памяць правіць

З 1950 года 12 кастрычніка стала ў Польскай Народнай Рэспубліцы нацыянальным святам — Днём Войска Польскага.

У 1968 годзе, да 25-годдзя бітвы, ў вёсцы Леніна былі створаны помнік бітвы і адкрыты Музей савецка-польскай баявой садружнасці. У гэтым жа годзе дэкрэтам Дзяржсавета ПНР вёска Леніна была ўзнагароджана ордэнам «Крыж Грунвальда» 2-га класа.

Указам Сейма Польскай Народнай Рэспублікі ад 26 мая 1988 года быў заснаваны крыж «За бітву пад Леніна».

Сяло Трагубава, за якое палякі вялі цяжкія баі, было пераназвана ў Касцюшкава.

Дагэтуль штогод 12 кастрычніка ў вёску Леніна прыяжджаюць вэтэраны польскіх фармаванняў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі.