Бітва пад Монтэ-Касіна (англ.: Battle of Monte Cassino, ням.: Schlacht um Monte Cassino, фр.: Bataille du Mont Cassin, італ.: Battaglia di Montecassino, польск.: Bitwa pod Monte Cassino) — серыя з чатырох бітваў, у выніку якіх саюзныя войскі авалодалі стратэгічнай вышынёй на «Лініі Густава» і здзейснілі прарыў на Рым.
Бітва пад Монтэ-Касіна |
---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна |
 Польскі сцяг над зруйнаваным Монтэ-Касіна |
Дата |
17 студзеня - 19 мая 1944 |
---|
Месца |
Монтэ-Касіна, Італія |
---|
Вынік |
перамога саюзных войскаў |
---|
Праціўнікі |
---|
|
Камандуючыя |
---|
|
Сілы бакоў |
---|
105 000 чалавек
|
80 000 чалавек
|
|
Страты |
---|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беларусы ў бітве пад Монтэ-КасінаПравіць
У канцы 1943 г. брытанскае камандванне перабрасвае ІІ Польскі корпус на Апенінскі паўвостраў. У пачатку 1944 г. польскія часткі ў складзе 3-й Карпацкай пяхотнай дывізіі, 5-й Крэсовай пяхотнай дывізіі, 2-й Польскай бронетанкавай брыгады, 2-га артылерыйскага корпусу ўступілі ў баі са злучэннямі Вермахта. Армія саюзнікаў беспаспяхова штурмавала Монтэ-Касіна. 11 мая ў баі каля манастыра ўступіў ІІ Польскі корпус. Праз нядзелю баёў «Лінія Густава» была прарвана. Польскі адрад узняў над манастыром бела-чырвоны сцяг. Страты Польскага корпусу наступныя — 924 чалавека забітыя, 4199 параненыя, па падлікам гісторыкаў, 177 загінуўшых салдат былі беларусамі[1].
Зноскі