Адкрыць галоўнае меню

ПерадгісторыяПравіць

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года з'явілася адказам Кацярыны II на Чатырохгадовы сейм, які прыняў Канстытуцыю 1791 года, а таксама паспрабаваў рашуча рэфармавацць грамадска-палітычны лад дзяржавы, павялічыць войска і пазбавіцца ад навязанай апекі Расійскай імперыяй.

27 красавіка 1792 года у Пецярбургу патаемна была створана Таргавіцкая канфедэрацыя, а для яе падтрымкі на мяжы з Вялікім Княствам Літоўскім стаялі тры карпусы расійскага войска: Ю. У. Далгарукага (Полацк), Б. П. Меліна (Талачын) і I. Я. Ферзена (Рагачоў) паді агульнай кіраўніцтвам М. М. Крачэтнікава. Далгарукаў павінен быў ісці на Вільню, Меліна Мінск, Ферзен на Бабруйск-Слуцк-Нясвіж, дзе знаходзіліся значныя запасы ваеннага рышунку і ўзбраенняў, якое Радзівілы ахвяравалі Рэчы Паспалітай.

Войска ВКЛ у 1791 годзе налічвала 14 792 чалавекі. Першая дывізія Юзафа Юдзіцкага знаходзілася пад Мінскам і складалася з татарскага палка Беляка (617 коннікаў) і гусарскай кавалерыі Нарадовай (1600 чалавек).

Корпус Б. П. Меліна, узмоцнены палком Л. Бенігсэна, налічваў 9602 чалавекі з 13-ю палявымі гарматамі. Мелін і Ферзен імкнуліся разбіць дывізію Юдзіцкага і захапіць яго гарматы. Юдзіцкі, каб не быць акружаным Ферзенам з боку Слуцка, з-пад Мінска адступіў на Койданава і Стоўбцы, пераправіўся праз Нёман і 7 чэрвеня стаў лагерам каля Старога Свержаня, дзе даведаўся пра каралеўскае прызначэнне галоўнакамандуючым войскам BKЛ.

Пачатак боюПравіць

Юдзіцкага турбавала пагроза акружэння, але даць рашучы бой ён ніяк не адважваўся. Юдзіцкі вырашыў адсіуніць з багны і лесу на паўтары мілі да лепшай пазіцыі на бязлеснай раўніне паміж Запужжам і Мірам «над прыкрыццем вялікага замка, абведзенага валам і ровам».

У Стоўбцах Юдзіцкі пакінуў татарскі полк генерала Юзафа Беляка: ён павінен быў затрымаць расіян на пераправе праз Нёман. У выніку трох гадзіннага бою уланаў Беляка з расійскім авангардам, Бяляк разбурыў пантонны мост на лодках праз Нёман, аднак расіяне знайшлі для пераправы броды і ў хуткім часе адкінулі ліцвінаў.

Сілы старонПравіць

Галоўны бой пад Мірам адбываўся на насіупны дзень. Агульныя суадносіны людскіх сіл праціўнікаў былі амаль роўныя: расіяне мелі значную перавагу ў пяхоце і асабліва ў артылерыі, ліцвіны — у конніцы. Войска Ю. Юдзіцкага налічвала 3782 чалавекі, Б. Меліна — 6340 чалавек. Кавалерыі нарадовай (гусараў): у Юдзіцка 2450 чалавек, у Б. Меліна — 1500. Расійская старана мела перавагу ў артылерыі: у Б. Меліна было 13 гармат 6- і 12-фунтавага калібру, а таксама 3-фунтавыя, у той час як у Юдзіцкага толькі 10 малых 3-фунтавых батальённых гармат. 9 чэрвеня прыбыў з Вільні маёр Ветынгофэн з 12 гармагамі.

Генерал артылерыі Станіслаў Патоцкі пісаў у рапарце каралю пра новую пазіцыю: «Лагер стаў на ўзвышэнні, левае крыло абараняе вялізны замак, які пануе з усіх бакоў над бязмернай раўнінай, біцца трэба будзе ў чыстым полі, што не да густу казакам і башкірам, а іх шмат у Меліна».

Ход боюПравіць

11 чэрвеня войска Юдзіцка зноў стаяла у чаканні, генералы не адважвааіся даць расіянам бой, нават вырашылі адправшь абоз у Нясвіж на абарону замкавых гармат.

Далей падзеі пайшлі самацекам. Па словах брыгадзіра Твардоўскага бітва «без плану пачата і скончана». Вырашальную ролю адыграла расійская артылерыя: шчыльны абстрэл разрыўнымі гранатамі дэмаралізаваў нявопытных жаўнераў і распалохаў не абучаных коней.

Першай кінулася на уцёкі кавалерыя нарадова пад камандай Патоцкага. Адступленне ішло хаатычна: конніца пайшла гродзенскай дарогай, а Юдзіцкі з пяхотай — у бок Нясвіжа. Генерал Бяляк страціў у абозе карэту з адкідным верхам, у якой было 18 450 злотых, парадная экіпіроўка і канцылярыя дывізіі. Нягледзячы на тое, што як камандуючы Юдзіцкі аказаўся не на вышыні, аднак асабіста вёў сябе бесстрашна, некалькі разоў стрымліваў ад панічных уцёкаў жаўнераў і фарміраваў рэшткі свайго войска, даючы адпор прадіўніку.

Вынікі боюПравіць

Падлікі страт супраціўнікамі былі супярэчлівыя. Юдзіцкі надічыў сярод сваіх страт крыху больш за 60 чалавек, у непрыяцсля — у чатыры разы больш. Мелін у рапарце Крачэтнікаву падаў страгы ліцвінаў «акруглена» 400 чалавек палеглымі і 150 узятымі ў палон. Тым не менш Б. П. Меліну не удалося захапіць абозы з артылерыяй праціўніка.

Сучаснікі бітвы і гісторыкі аднадушна сцвярджаюць, што толькі нерашучасць расійскіх генералаў, і перш за ўсё Меліна, уратавалі дывізію Юдзіцкага ад горшага разгрому. Юдзіцкі ў рапартах дакладваў, што супраць няспыннай непрыяцельскай кананады 12-фунтовых гранат мусіў стаць голькі з 3-фунтовымі, якія нават не дасягалі непрыянеля.

Падзеі каля Мірскага замкаПравіць

Вечарам пасля бою расійскія казакі натоўпам паімчаліся па грэблі блізка да замкавага саду рабаваць Мір. У Мірскім замку стаяў гарнізон з 250 жаўнераў радзівілаўскай міліцыі пад камандай капітана Людвіга Тэтау. Тэтау заўважыў праціўніка здалёк; схаваўшы сваіх жаўнераў за валамі замка, падпусціў ворага на пісталетны стрэл і даў залп па грэблі карцечамі з дзвюх гармат і з усіх стрэльб сваей пяхоты. Ашаломлены праціўнік не мог вызначыць, адкуль раздаліся нечаканыя стрэлы і палічыў за лепшае ўцячы. Неўзабаве капітан Тэтау заўважыў падыход галоўных сіл Меліна, і не марудзячы, вывеў сваю пяхоту і гарматы праз тыльны выхад з замка на шлях да мястэчка, хутка дайшоў да абозаў і прыкрыў іх адыход. 3 мястэчка паспешна вывезлі ваенныя абозы, у асноўным ацалеўшыя, страчана была нязначная частка. Мелін заняў у Міры толькі апусцелы лагер, 15 чэрвеня расіяне сталі на адпачынак ужо ў Карэлічах.

Абставіны пашкоджання Мірскага замкаПравіць

У гісторыі Мірскага замка ўсё яшчэ застаецца загадкавым час і абставіны пашкоджання паўночна-ўсходняй вежы ад узрыву пораху. Найбольш вядома версія, што гэта адбылося ў чэрвені 1812 года падчас бітвы польскіх уланаў з расійскімі казакамі. Аляксандр Ельскі ў «Слоўніку геаграфічным зямель Польскіх» пісаў, што замак пацярпеў пры штурме расійскім войскам падчас Касцюшкаўскага паўстання 1794 года.

Аднак няма ніякіх дакументальных звестак наогул пра ваенныя дзеянні ў 1794 годзе ў наваколлі Міра. Легенда пра штурм замка ў 1794 годзе значна нагадвае эпізод пра штурм замка з «Пана Тадэвуша» Адама Міцкевіча. Таксама бой пад Мірам 1812 года быў большай часткай кавалерыйскім з нязначным удзелам артылерыі. Таму найбольш верагодным уяўляецца магчымае пашкоджанне вежы 10 чэрвеня 1792 года, калі замак прыняў эпізадычны ўдзел у ваеннай баталіі.