Бітва пад Палонкай

(Пасля перасылкі з Бітва пад Палонкай, 1660)

Бітва пад Палонкай, Палонкаўская бітва (28 чэрвеня 1660) — адна з пераломных бітваў Трынаццацігадовай вайны (16541667). Адбылася каля мястэчка Палонка на Наваградчыне. Скончылася перамогай аб'яднаных сіл Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага над войскам Маскоўскай дзяржавы.

Бітва пад Палонкай
Асноўны канфлікт: Трынаццацігадовая вайна
Дата 28 чэрвеня 1660
Месца ваколіцы мястэчка Палонка, Наваградскі павет
Вынік рашучая перамога войска Рэчы Паспалітай
Праціўнікі
Рэч Паспалітая Маскоўская дзяржава
Камандуючыя
Павел Ян Сапега
Стэфан Чарнецкі
Самуэль Кміціч
Аляксандр Палубінскі
Іван Хаванскі
Сілы бакоў
8 тыс. літоўскіх і 4 тыс. польскіх ваяроў[1] болей 20 тыс.[2]
Страты
300 забітымі 2[1]—3,5[3] тыс. забітымі, 700 палонных

Палонкаўская бітва — першая буйная перамога Рэчы Паспалітай на канцавым этапе вайны, якая спыніла маскоўскую аблогу Ляхавіцкага замка і прывяла да вызвалення зямель Вялікага Княства Літоўскага па Дняпро на ўсходзе і Дзвіну на поўначы.

Перадумовы правіць

Па паразе абаронцаў Вялікага Княства Літоўскага ў бітве пад Шапялевічамі (1654) войска Маскоўскай дзяржавы, не сустракаючы супраціву, на працягу 16541655 заняло амаль усе землі дзяржавы. Захопнікі ўзялі нават сталіцу Вільню. Далейшы наступ спыніла ў 1655 годзе войска Швецыі, якая склала Кейданскую унію з Літвой і распачала вайну з Польшчай. 3 лістапада 1656 у Нямежы пад Вільняй Рэчы Паспалітая склала перамір'е з Маскоўскай дзяржавай. За царом прызнаваўся тытул вялікага князя літоўскага, а польская шляхта пагаджалася з яго ўладай над украінскімі і беларускімі землямі і забавязвалася абраць цара на найбліжэйшым сойме каралём польскім. Маскоўскае войска распачала вайну са шведамі.

У 1658 годзе, аднак, казакі перайшлі на бок Рэчы Паспалітай. Вайна паміж РП і Масквою аднавілася, аднак польска-літоўскае войска атрымала шэраг паразаў. Да таго ж цар пад канец 1658 года падпісаў перамір'е са Швецыяй і накіраваў войскі на землі Рэчы Паспалітай, якая працягвала з ёй ваяваць.

Пад канец 1659 РП распачала новыя перамовы з царом. Кароль спрабаваў адцягнуць час, каб таксама паспець замірыцца са шведамі. Гэта разумелі і рускія, якія ў часе перамоў распачалі з Полацку новы наступ на ВКЛ. На чале маскоўскага войска быў князь Іван Хаванскі.

Праз Вільню, узяўшы Гродна, захапіўшы Падляшша і выразаўшы абаронцаў Брэста, Хаванскі збіраўся рушыць на Варшаву. Але аб'яднанне харугваў ВКЛ на чале з гетманам вялікім Паўлам Янам Сапегам і войскаў Кароны на чале з ваяводам рускім Стэфанам Чарнецкім прымусілі захопнікаў у лютым 1660 адыйсці да Навагрудку. Маскоўскае войска распачало амаль паўгадавую аблогу Ляхавіцкага замка.

3 Брэста праз Слонім сілы Рэчы Паспалітай рушылі на дапамогу абаронцам Ляхавічаў. Па атрыманні адпаведных звестак Хаванскі з большай часткай свайго войска (8 тыс. чал.) выступіў ім насустрач.

Пачатак правіць

Войскі сустрэліся пад Палонкай. Хаванскі з конніцай стаў на правым флангу, на левым — князь В. Шчарбаты, пасярэдзіне — рэйтары і пяхота. У цэнтры баявога шыхту войска Рэчы Паспалітай размясцілася дывізія С. Чарнецкага (4 тыс. чал.), а на флангах — харугвы П. Я. Сапегі, А. Г. Палубінскага і С. Кміціча (6 тыс. чал.).

Ход бітвы правіць

Гусары Рэчы Паспалітай распачалі імклівую атаку, у выніку якой змялі, пасеклі і патапілі маскоўскую пяхоту. Непрыяцель, што стаяў перад пераправай, змог зрабіць толькі адзіны залп.

Паспяховай была атака гусараў і панцырных, якія прымусілі маскоўскую конніцу ўцякаць. Гэта дазволіла арміі Рэчы Паспалітай нанеслі супольны ўдар па астатняй пяхоце захопнікаў.

Вынікі правіць

Бітва скончылася поўным разгромам войскаў Хаванскага: загінула каля 2 тыс. чал. пяхоты, яшчэ больш коннікаў. Мноства ратнікаў, у тым ліку Шчарбаты, трапіла ў палон. Хаванскі з рэшткамі войска адступіў да Ляхавічаў, зняў аблогу замка і пачаў імклівы адыход на Полацк. Абаронцы Рэчы Паспалітай здабылі шматлікія трафеі, мноства пораху, гармат, харчу.

Бітва засведчыла пераход да Рэчы Паспалітай стратэгічнай ініцыятывы ў вайне[1].

Памяць правіць

2 лістапада 1994 на месцы бітвы каля ўскрайку дарогі ля вёскі Палонка быў урачыста ўсталяваны памятны камень. Праваслаўны і каталіцкі святары асвяцілі гэты памятны знак. Праз нейкі час памятны знак зруйнавалі невядомыя[4].

У 2000 годзе сябры Баранавіцкай Рады ТБМ аднавілі драўляную шыльду ў гонар Палонкаўскай бітвы. Аднак яна прастаяла нядоўга і таксама была знішчана невядомымі.

На 350-я ўгодкі 28 чэрвеня 2010 на месцы бітвы быў зладжаны невялікі фестываль з удзелам прадстаўнікоў рыцарскага клубаў[5].

Зноскі

  1. а б в ЭнцВКЛ 2005.
  2. Арлоў У., Герасімовіч З. КРАІНА БЕЛАРУСЬ. ВялікАЕ КняствА ЛітоўскАЕ. ІЛЮСТРАВАНАЯ ГІСТОРЫЯ. — Martin, Slovakia, 2012.— 320 с, іл.
  3. Kurbatow O. A. Połonka 1660 — spojrzrnie z Moskwy // Mowią wieki. Magazyn historiczny. № 10/00 (490). 2000. S. 27—36.
  4. Віктар Сірыца. Сталінград XVII стагоддзя // «Наша Ніва», 26 чэрвеня 2010.
  5. Віктар Сірыца. Адсвяткавалі ўгодкі Палонкаўскай бітвы Архівавана 27 ліпеня 2013. // Intex-Press, 30 чэрвеня 2010.

Літаратура правіць