Бітва пры Бенбёрне
Бітва пры Бенбёрне — бітва, якая адбылася 5 чэрвеня 1646 года падчас вайны з Ірландскай Канфедэрацыяй (1641—1648). У гэтай бітве ірландскія войскі пад камандаваннем Оўэна О’Ніла разграмілі шатландскую армію на чале з Робертам Манро. Бітва канчаткова развеяла планы шатландцаў па ўзмацненні ўплыву ў Ірландыі.
Бітва пры Бенбёрне | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Ірландскія канфедэратыўныя войны | |||
| |||
Дата | 5 чэрвеня 1646 | ||
Месца | наваколлі ірландскага горада Бенбёрн (54°24′43″ пн. ш. 6°44′46″ з. д.HGЯO) | ||
Вынік | Перамога Ірландскай Канфедэрацыі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Перадумова правіць
У 1642 годзе шатландцы, з мэтай абараніць шатландскае насельніцтва Ірландыі, захопліваюць Ольстэр, аднак сапраўдныя планы шатландскай арміі былі іншымі. Шатландыя спрабавала цалкам скарыць Ірландыю, маючы намер распаўсюдзіць там пратэстанцкую веру. Да 1643 года англа-шатландскія войскі заваявалі большую частку тэрыторый Паўночнага Ольстэра, але не змаглі заваяваць Паўднёвую Ірландыю.
Абодва бакі здзяйснялі жорсткія набегі адзін на аднаго, забіваючы вялікая колькасць мірных жыхароў.
У 1646 года англа-шатландскія сілы ў 6000 чалавек распачалі яшчэ адну спробу захапіць паўднёваірландскія зямлі[1].
Бітва правіць
Шатландскі генерал Манро ведаў, што ірландцы не будуць змагацца ў памежных абласцях. Таму ён прайшоў на чале свайго войска адлегласць у 25 км углыб раёнаў, якія знаходзяцца ў руках О’Ніла, маючы намер атакаваць яго недалёка ад горада Бенбёрн (цяпер ў складзе графства Тайран). Падчас маршу шатландскія салдаты страцілі вялікую колькасць забітых, у асноўным ад налётаў ірландцаў. Да пачатку бітвы шатландская армія размяшчалася паблізу ракі Блэкуотэр. Пазіцыі ірландцаў знаходзіліся на невялікім ўзвышшы[4].
Бітва пачалася з артылерыйскіх абстрэлаў з боку ірландцаў, якія не нанеслі шатландскай арміі сур’ёзнага ўрону[5]. Затым рушылі ўслед сутыкненні шатландскай кавалерыі і ірландскай пяхоты. Бой скончыўся няўдала для шатландцаў. Пасля гэтага ірландцы перайшлі ў атаку. Шатландскае войска пачало бязладна адступаць. Падчас бою загінула ад 2000 да 3000 шатландцаў[3], некаторыя з іх патанулі, спрабуючы выратавацца ад праціўніка, пераправіўшыся праз раку. Ірландцы страцілі ўсяго 300 чалавек[2].
Значэнне правіць
Пасля бітвы Шатландыя больш не ўяўляла для ірландцаў сур’ёзнай пагрозы.
Зноскі
Літаратура правіць
- Hayes-McCoy, G. A. . Irish Battles: A Military History of Ireland. — Belfast: Appletree Press, 1990. — ISBN 0-86281-250-X.
- Padraig, Lenihan. Confederate Catholics at War. — Cork, 2001.