Бітва пры Вільяндзі

Бітва пад Вільяндзі, Бітва на дзень Святога Мацвея (эст.: Madisepäeva lahing) — адна з найбольш значных бітваў між немцамі і эстамі, якая адбылася ля горада Вільяндзі 21 верасня 1217 годзе, у часе Лівонскага крыжовага паходу.

Бітва пад Вільяндзі
Асноўны канфлікт: Лівонскі крыжовы паход
Дата 21 верасня 1217
Месца ля Вільяндзі, Эстонія
Вынік перамога крыжакоў
Праціўнікі
мааконды Старажытнай Эстоніі Ордэн мечаносцаў
лівы
латгалы
Камандуючыя
Лембіт Волквін
Каўпа
Сілы бакоў
6000 3000
Страты
1000—1400 забітыя ?

Удзельнікі

правіць

З боку эстаў выступала кааліцыя шасці асноўных правінцый (маакондаў) кантынентальнай Эстоніі: Равала (Рэвель), Ляэнемаа (Раталія), Хар’юмаа (Гарыэн), Вірумаа (Віронія), Ярвамаа (Гервен) і Сакала. Іхняе войска налічвала каля шасці тысяч салдат.

Супраць эстаў выступіла трохтысячнае лівонскае войска, якое складалася з войскаў рыжскага біскупа, крыжакоў графа Альберта з Гальштыніі, ордэна мечаносцаў і рушэння нядаўна перавернутых у хрысціянства латгалаў (летаў) і ліваў.

Ход бітвы

правіць

Крыжакі нанеслі эстам сакрушальнае паражэнне. Агульныя страты кааліцыі склалі амаль 1000 чалавек, не лічачы загінулых падчас уцёкаў. Загінулі таксама Лембіт (правадыр эстаў) і Каўпа (перавернуты ў хрысціянства правадыр лівонцаў).

Немцам дасталася каля дзвюх тысяч баявых коней.

Вынікі

правіць

Гэтая перамога германцаў прадвызначыла далейшы лёс цэнтральнай і паўднёвай Эстоніі, якія былі скораны цягам двух наступных гадоў. У канцы XIII стагоддзя аўтар сярэднявечнай Лівонскай рыфмаванай хронікі пісаў, што пасля гэтай бітвы эстаў прымусілі плаціць царкоўную дзесяціну, будаваць замкі і цэрквы.

Літаратура

правіць
  • Генрих Латвийский. Хроника Ливонии / С. А. Аннинский. — М.; Л., 1938. (лацінскі тэкст з расійскім перакладам)
  • Livlandishe Reinchronik mit Anmerkungen, Namenverzeichniss und Glossar. Herausgeben von Leo Meyer. — Paderborn, 1876.
  • Чешихин Е. В. История Ливонии с древнейших времен. В 3 тт. Т.1. — Рига, 1884.