Бітва на Дурбэ

(Пасля перасылкі з Бітва пры Дурбе)

Бітва на Дурбэ — бітва войскаў Тэўтонскага ордэна і яго саюзнікаў з атрадамі жамойтаў і куршаў. Адбылася 13 ліпеня 1260 года і скончылася перамогай жамойтаў і куршаў. Параза ордэна стала штуршком для маштабных паўстанняў прусаў у 1261—1270 гадах.

Бітва на Дурбэ
Дата 13 ліпеня 1260
Праціўнікі
Тэўтонскі ордэн жамойты
Камандуючыя
Бурхард фон Харнхаўзен

Перадгісторыя правіць

Заключэннем 15 чэрвеня 1260 года мірнага дагавора з мазавецкім князем Земавітам Тэўтонскі ордэн засцярог свае ўладанні з поўдня і вызваліў сілы для дзеянняў на іншым кірунку.

Мэтай паходу Тэўтонскага Ордэна быў захоп прынамсі часткі Жамойці для тэрытарыяльнага злучэння дзвюх сваіх частак — Прускай і Лівонскай, стварэння цэльнай ордэнскай дзяржавы на ўсходнім беразе Балтыйскага мора. Разам з уласна орэндскім войскамі ў бітве бралі ўдзел дацкія і шведскія атрады на чале з прынцам Карлам, свецкія рыцары еўрапейскіх краін, атрады раней заваяваных мясцовых народаў (прусаў, куршаў і эстаў), агульная колькасць войска — каля 3000 чалавек. Камандаванне здяйснялі вялікі маршал Генрых Ботэль і лівонскі ландмайстр Бурхард фон Харнхаўзен.

Жамойтаў было каля 4000, ёсць версія, што камандаваў імі Транята, пляменнік Міндоўга, але крыніцы нікога не называюць.

Магчыма, вырашальнай для зыходу бітвы была адмова немцаў на просьбу куршаў вызваліць пасля яе паланённых жамойтамі куршскіх жанчын і дзяцей, пра што паведамляе Пётр з Дусбурга. Немцы лічылі, што здабыча пасля бітвы мусіць быць падзеленая пароўну, т.б. і перазахопленыя палонныя таксама.

Бітва правіць

Калі аб’яднанае нямецкае войска ішло да Георгенбурга (ордэнскага замка ў Курляндыі на мяжы з Жамойцю, цяпер не лакалізуецца), жамойты напалі на Курляндыю і такім чынам прадухілі ўварванне немцаў у свой край, зблытаўшы іх планы. Бітва адбылася каля броду праз рэчку, якая выцякае з возера Дурбэ. Асновай нямецкага войска, як звычайна ў Сярэднявеччы, была цяжкаўзброеная рыцарская конніца колькасцю да 200 чалавек, вакол яе групавалася лёгкая кавалерыя лаяльных Ордэну прусаў. На пачатку бітвы куршы і эсты пакінулі войска Ордэна і напалі на яго з тылу, жамойты адразу атакавалі праціўніка і знішчылі яго. Паводле Лівонскай Рыфмаванай хроніцы[1] і хроніцы Пятра з Дусбурга, загінула 150 рыцараў, у т.л. вялікі маршал Генрых Ботэль, ландмайстр Бурхард фон Харнхаўзен і прынц Карл, а таксама шмат простых ваяроў, у палон трапіла каля 15 рыцараў. Адразу пасля бітвы жамойты вярнуліся з трафеямі ў сваю зямлю, не працягваючы кампанію ў Курляндыі.

Наступствы правіць

Параза спыніла тэрытарыяльнае пашырэнне Ордэна ў гэтым рэгіёне да 1280-х гадоў. Вялікія страты паставілі пад сумнеў наогул само існаванне Тэўтонскага Ордэна на тэрыторыі Прусіі і Лівоніі, бо былі прычынай шматлікіх паўстанняў заваяваных балтыйскіх народаў, у першую чаргу — прусаў (вядомае як «другое вераадступніцтва прусаў»). Літоўскі князь Міндоўг тым жа часам адмовіўся да хрысціянства і пачаў вайну з немцамі. Нягледзячы на ўнутраныя праблемы ў Літве, быў час да 1280-х гадоў для ўмацавання яе як дзяржавы.

Зноскі

  1. Бітва пры Дурбе ў 1260 годзе — Лівонская Рыфмаваная хроніка (праверана 30 чэрвеня 2008)

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць