Брытанскі экспедыцыйны корпус адыходзіў пасля бітвы пры Монсе, спрабуючы замацавацца на новых рубяжах. 1-я германская армія генерала фон Клюка абыйшла другі корпус брытанскай арміі пад камандаваннем генерала Сміт-Дорыена. Будучы адрэзанымі ад асноўных сіл саюзнікаў ракой Уаза, брытанцы былі вымушаныя прыняць бой. На працягу дня немцы пацяснілі іх на флангах. Аднак спроба фон Клюка акружыць брытанцаў з захаду не ўдалася: нямецкія корпусы, адпраўленыя для ажыццяўлення абыходнага манеўру былі сустрэты французскай кавалерыяй, загадзя адпраўленай туды для падтрымкі левага фланга брытанцаў. Пад прыкрыццём насталай ночы абараняючыяся адышлі да Сен-Кантэна, адарваўшыся ад германскіх войскаў.