Бітва пры Неў-Шапель
Бі́тва пры Неў-Шапе́ль (7 сакавіка 1915 — 13 сакавіка 1915) — наступленне англійскіх войскаў, сумесна з бельгійскімі часткамі, праведзенае каля вёскі Неў-Шапель, падчас Першай сусветнай вайны. Пастаўленай мэты, а менавіта прарыва германскага фронту, англійскія войскі не дасягнулі.
Бітва пры Неў-Шапель | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Першая сусветная вайна | |||
| |||
Дата | 7 сакавіка 1915 - 13 сакавіка 1915 | ||
Месца | Францыя | ||
Вынік | няўдача войскаў Антанты [~ 1] | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
| |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Перад наступленнем
правіцьУ сакавіку 1915 года, англійскае камандаванне прыняло рашэнне правесці лакальнае наступленне у Неў-Шапель, задзейнічаўшы 2 армейскіх корпуса. Таксама планаваліся адцягваючыя дзеянні сіламі 2-й англійскай арміі і бельгійскімі часткамі. Французская армія аказвала падтрымку ў гэтым наступленні толькі артылерыяй.
Наступленне
правіць7 сакавіка пасля артылерыйскай падрыхтоўкі на фронце працягласцю 3 км, англійскія войскі атакавалі пазіцыі 7-га германскага корпуса. Пасля завязаўшыхся баёў, наступаўшым атрымалася авалодаць вёскай Неў-Шапель і першай германскай лініяй абароны. Затым, каб падрыхтавацца да другой атацы, англічане былі вымушаныя прыпыніцца, што дало магчымасць германцам падцягнуць рэзервы. Наступныя напады брытанцаў паспяхова адбіваліся германцамі, якія нярэдка пераходзілі ў атаку. Наступ англічан вытхнуўся. Генерал Фрэнч, з-за страт і недахопу снарадаў быў вымушаны спыніць наступленне.
Англійская армія страціла каля 11 000 забітымі і параненымі. Наступленне пры Неў-Шапель аказалася няўдалым для саюзнікаў.
Літаратура
правіцьБітва пры Неў-Шапель на Вікісховішчы |
- Киган Джон. Первая мировая война. — М.: АСТ, 2004. — 576 с. — 4 000 экз. — ISBN 5-170-12437-6.
- Зайончковский А.М. Первая мировая война. — СПб.: Полигон, 2000. — 878 с. — ISBN 5-89173-082-0.
- Бэзил Лиддел Гарт. 1914. Правда о Первой мировой. — М.: Эксмо, 2009. — 480 с. — 4 300 экз. — ISBN 978-5-699-36036-9.
- История Первой мировой войны 1914—1918 гг. / под редакцией И. И. Ростунова. — в 2-х томах. — М.: Наука, 1975. — 25 500 экз.