Бітва пры Прэсбургу
Бітва пры Прэсбургу[2] (цяпер Браціслава ў Славакіі; славацк.: Bitka pri Bratislave, ням.: Schlacht von Pressburg, венг.: Pozsonyi csata) — адна або некалькі бітваў, якія адбыліся ў 907 годзе. Часам яе месца (Brezalauspurc, гэта значыць «град Браслава») вызначаюць не як Браціславу, а як Залавар на Балатане ў сучаснай Венгрыі. У ёй Баварыя пацярпела паражэнне ад венграў[2]. Бітва амаль на 50 гадоў змяніла сітуацыю ў раёне сярэдняга Дунаю і дала магчымасць венгерскім плямёнам здзяйсняць наезды на суседнія тэрыторыі Цэнтральнай, Паўднёвай і Заходняй Еўропы[3].
Бітва пры Прэсбургу | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Венгерскае заваяванне радзімы | |||
![]() | |||
Дата | 4 ліпеня 907 | ||
Месца | Прэсбург (суч. Браціслава) | ||
Вынік | Перамога венграў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
![]() |
Бітва
правіцьДакладная дата бітвы невядомая. Часцей за ўсё называецца дата 4, 5 альбо 6 ліпеня; некаторыя крыніцы называюць даты трох бітваў, якія адбываліся ў гэтыя дні і 9 жніўня 907 года. Падзеі таксама апісаныя ў летапісах бегла і некалькі разоў змяняліся з цягам часу.
Маркграф Луітпольд Баварскі сабраў сваю армію і намерваўся даць вырашальны бой венграм, якія ўяўлялі сабой пагрозу многім краінам Цэнтральнай Еўропы. Яе колькасць, якая ацэньваецца ў 100 тысяч чалавек, выглядае звычайным перабольшаннем, уласцівым свайму часу. Колькасць войска Арпада складала ад 30 да 35 тысяч, аднак і гэтая лічба сумнеўная, паколькі рэдкае войска ў Сярэднявеччы налічвала больш за 10 000 воінаў.
Баварскае войска было падзелена на тры часткі, якія, аднак, нічога не здолелі супрацьпаставіць качавой тактыцы венгерскіх коннікаў. Вялікая частка баварскага войска была абкружана, разбітая і знішчаная. У бітве загінуў сам Луітпольд, зальцбургскі архібіскуп Тэатмар, фрайзінгскі біскуп Ута, зэбенскі біскуп Захарыя, 35 баварскіх графаў[4], 19 баронаў, а таксама «незлічоная колькасць астатняга люду». Пераход у 907 годзе ўлады ў Венгерскай ардзе да малодшага сына Арпада Жольта ў абыход траіх ці нават чацвярых яго братоў дазваляе выказаць здагадку, што Арпад і яго старэйшыя сыны таксама маглі загінуць у гэтай бітве.
Наступствы
правіцьПасля бітвы венгры акупавалі ўсходнюю частку цяперашняй Аўстрыі і ўсю Вялікую Маравію, якая стала базай паходаў у суседнія краіны. Спусташальныя паходы венграў у Германію, Францыю, Іспанію, Балканы і Італію, якія самі венгры называлі «kalandozások» («падарожжы») і лічылі неад’емнай часткай свайго пакуль яшчэ паўкачавога жыцця, працягваліся да 955, калі Атон I Вялікі нанёс ім разгромнае паражэнне ў бітве на рацэ Лех, якое паклала канец венгерскім нашэсцям.
Крыніцы
правіць- ↑ Кирилл и Мефодий. Великоморавская держава
- ↑ а б "Bavaria". Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, Inc. 2008. Праверана 2008-06-23.
- ↑ Měřínský Zdeněk. České země od příchodu Slovanů po Velkou Moravu II (чэшск.). — Praha: Libri, 2006. — С. 955. — ISBN 80-7277-105-1.
- ↑ Eurasian studies yearbook, Volume 78, Volume 78, Eurolingua, 2006, p. 27
Спасылкі
правіць- Beáta Pintérová. Bitka pri Bratislave vo svetle slovenskej a maďarskej historiografie (славацк.), 2007