Бітва пры Сабіньяніга

Бітва пры Сабіньяніга (ісп.: Batalla de Sabiñánigo) або наступленне на Б’ескас — наступленне Народнай арміі Рэспублікі ў верасні—кастрычніку 1937 года падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі. Аперацыя праведзена з мэтай адцягнуць войскі нацыяналістаў ад Паўночнага фронту.

Бітва пры Сабіньяніга
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата з 22 верасня па 7 кастрычніка 1937
Месца Сабіньяніга і Б’ескас, Верхні Арагон, Іспанія
Вынік частковая перамога рэспубліканцаў
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Нацыяналісты
Камандуючыя
Марыяна Буэна Альберта Каса
Сілы бакоў
14 000 чалавек 10 000 чалавек
Страты
3500 загінулых і параненых 2500 загінулых і параненых

Ход бітвы правіць

У рэспубліканцаў пад камандаваннем палкоўніка Марыяна Буэна быў кантынгент у складзе двух дывізій (43-я і 27-я), чатыры артылерыйскія батарэі (16 гармат) і бранятанкавая рота. Усяго каля 14 000 чалавек. Ім супрацьстаяла брыгада 50-й дывізіі мяцежнікаў пад камандаваннем Альберта Каса, а таксама асобныя атрады. Нягледзячы на тое, што шпіёнская служба і некаторыя перабежчыкі папярэдзілі аб рэспубліканскіх падрыхтоўках, наступленне заспела нацыяналістаў зусім непадрыхтаванымі.

Аперацыя пачалася 22 верасня 1937 года атакай на горад Гавіна, рукапашныя баі за які працягваліся да вечара 23 верасня, калі населены пункт быў здадзены абаранялымі.

Паўднёвей рэспубліканцы перасеклі раку Гальега і, павярнуўшы на поўнач, атакавалі Б’ескас. Бой за горад працягваўся да вечара. Нацыяналісты, разумеючы, што супраціў падоўжыць немагчыма, адышлі на поўнач да Эрміта-Санта-Элена, дзе каля 350 салдат і 1500 грамадзянскіх асоб змагаліся некалькі месяцаў амаль без сувязі з астатняй часткай арміі нацыяналістаў.

Паўднёвей Б’ескаса рэспубліканцы таксама перасеклі Гальега і ў хуткай атацы захапілі Эскуэр, пагоркі Асун і стратэгічны пагорак Пунта-Гуэ, а затым горад Акумуэр.

Яшчэ паўднёвей, у напрамку Ебра-дэ-Баса, ім удаецца захапіць невялікія гарады, такія як Ларэдэ, Ісун-дэ-Баса, Алуэ, а таксама горны хрыбет Сан-Педра, які хутка ўмацоўваецца. Але паўднёвей, у Ебра-дэ-Баса, каля 300 нацыяналістаў адчайна супраціўліся, і, нягледзячы на намаганні ўрадавых войскаў, Ебра не будзе ўзяты.

27-я дывізія Рэспублікі прарывае фронт у Ланаве, перасякае Гальега, не звяртаючы ўвагі на ачагі супраціву, што застаюцца ззаду, і хутка захоплівае шматлікія гарады на заходнім беразе Гуарга. Потым фарміраванне абыходзіць Сабіньяніга з поўдня, пагражаючы важнай чыгуначнай станцыі Кальдэарэнас, і падыходзіць да горада Ара, прыкладна за 10 км ад Хакі, цэнтру супраціву нацыяналістаў.

Наступленне працягваецца да прыбыцця падмацаванняў да паўстанцаў у колькасці каля 10 000.

3 кастрычніка нацыяналісты бяруць на сябе ініцыятыву. З 3 па 7 чысла яны вяртаюць Пунта-Гуэ. У пачатку лістапада пачнецца контрнаступленне на Сьера-дэ-Сан-Педра, пазіцыі вакол якога будуць заняты прыкладна 7 лістапада. Контрнаступленне заканчваецца з-за знясілення сіл праціўнікаў.

Вынікі правіць

Рэспубліканцы занялі большую частку тэрыторыі і важны горад Б’ескас, але ім не ўдалося ўзяць Сабіньяніга, галоўны прамысловы цэнтр Верхняга Арагона. Паўстанцам удалося стрымаць рэспубліканскае наступленне, але яны не вярнулі страчаныя пазіцыі. Агульная колькасць страт — каля 2500 у нацыяналістаў і 3500 у рэспубліканскай арміі.

Спасылкі правіць

  • Batalla de Sabiñanigo [22 Septiembre al 8 de Noviembre 1937] [1]