Бітва на Уле

(Пасля перасылкі з Бітва пры Чашніках, 1564)

Бітва на Уле (26 студзеня 1564) — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583), бітва паміж маскоўскімі і вялікалітоўскімі войскамі, адбылася на рацэ Уле на палях калі сяла Іванск пад Чашнікамі.

Бітва на Уле
Асноўны канфлікт: Лівонская вайна
Малюнак бітвы ў нямецкім «лятучым лістку» (1564 г.)
Дата 26 студзеня 1564
Месца паміж Чашнікамі і Іванск (ВКЛ)
Вынік Перамога войск ВКЛ
Праціўнікі
Вялікае Княства Літоўскае Руская дзяржава
Камандуючыя
Мікалай Радзівіл Руды Пётр Іванавіч Шуйскі
Сілы бакоў
10000[1]
Страты
22 загінула, 700 паранена

Вялікалітоўскае войска пад камандаваннем вялікага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога, Рамана Сангушкі і Рыгора Хадкевіча, колькасцю ў 8—10 тысяч кавалерыі, перамагло маскоўскую армію пад камандаваннем ваяводы Пятра Шуйскага, колькасцю да 24 тысяч чалавек). Перамога, разам з наступнай перамогай літвінаў на Дуброўне пад Оршай у тым жа годзе, сарвала планы вялікага маскоўскага паходу 1564 года.

Вялікалітоўскае камандаванне ведала пра рух П. Шуйскага і выслала кавалерыю напярэймы праз лясы. Маскоўскае камандаванне даведалася пра падыход непрыяцеля і пастроіла свае войскі ў баявы парадак. Імклівая франтальная атака, спалучаная з нападам з тылу, павярнула маскоўскае войска наўцёкі. Вялікалітоўская кавалерыя гнала праціўніка «5 міляў» і здабыла вялікі палон.

Адзначаецца, што мясцовыя сяляне прыносілі важныя звесткі пра рух маскоўскага войска, і нават удзельнічалі ў бітве; маскоўскага ваяводу Пятра Шуйскага забіў сякерай адзін з мясцовых сялян.[2]

Зноскі

  1. Филюшкин А. И. Русско-литовская война 1561–1570 и датско-шведская война 1563–1570 гг. // История военного дела: исследования и источники. — 2015. — Специальный выпуск II. Лекции по военной истории XVI-XIX вв. — Ч. II. – C. 259—262
  2. Янушкевіч…

Літаратура правіць

  • Сагановіч Г. М. Войска Вялікага княства Літоўскага ў XVI—XVII стст. / Пад рэд. Г. В. Штыхава. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 79 с.: іл. ISBN 5-343-01244-3.
  • Янушкевіч, А. Вайна і грамадства: адносіны насельніцтва паўночна-ўсходняга памежжа ВКЛ да палітыкі дзяржаўнай улады ў перыяд Інфлянцкай вайны 1558—1570 г. // Castrum, urbis et bellum: Зборнік навуковых прац, 2002 — 421 с.