Біялагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны

Біялагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны — адзін з факультэтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Біялагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны
Дэкан Віктар Сяргеевіч Аверын
Адрас Беларусь, г. Гомель, вул. Савецкая 108, корпус 1
biology.gsu.by

Апісанне правіць

Факультэт быў арганізаваны на базе хіміка-біялагічнага аддзялення Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута ў 1930 годзе, а пазней стаў называцца біёлага-глебавым факультэтам з аддзяленнямі заалогіі, батанікі і фізіялогіі раслін, фізіялогіі чалавека і жывёл.

Першым загадчыкам хіміка-біялагічнага аддзялення быў І. М. Марголін. Пасля перайменавання ВНУ ў Гомельскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя В. П. Чкалава дэканам хіміка-біялагічнага факультэта стаў доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар Ф. М. Харытановіч (быў таксама загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін і асноў сельскай гаспадаркі).

Асноўная навуковая дзейнасць накіравана на распрацоўку эфектыўных і эканамічна мэтазгодных шляхоў устойлівага развіцця забруджаных радыенуклідамі тэрыторый, удасканаленне мерапрыемстваў па абароне насельніцтва ў выпадку аварый на атамных станцыях і доўгатэрміновага пражывання на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Навуковае забеспячэнне і суправаджэнне рэабілітацыйных і абаронных мерапрыемстваў[1].

Кафедры правіць

  • Кафедра батанікі і фізіялогіі раслін
  • Кафедра заалогіі, фізіялогіі і генетыкі
  • Кафедра хіміі
  • Кафедра лесагаспадарчых дысцыплін

Спецыяльнасці правіць

  • Біялогія (навукова-педагагічная дзейнасць)
  • Лясная гаспадарка

Дэканы правіць

Зноскі